среда, 29 мая 2013 г.


Былая сталица дзяржавы
Наваградак. Менавіта так, прычым з націскам на другім складзе, называюць свой горад яго жыхары. Пачуў я аб Нава-градку ў часы далёкага дзяцінства. Суседка, бабуля Шура, якая ведала многа старадаўніх паданняў, казак, жахлівых гісторый, аднойчы распавяла, як даўным-даўно ворагі доўга не магліўзяць магутны наваградскі замак, што стаяў на высокім узгорку. I не захапілі б яго, каб не выпадак. Ваявода, які кіраваў абаронай, быў даўно закаханы ў іншаземную каралеўну. Неаднойчы сва-таўся да яе, аднак прыгажуня кожны раз адмаўляла. I раптам яму перадалі ліст, у якім каралеўна казала, што згодна выйсці за яго замуж. Але будзе гэта толькі тады, калі ён здасць замак. I аслеплены сваім пачуццём, ваявода расчыніў перад ворагам браму. Я быццам і зараз чую крыху хрыплаваты голас старэнь-кай Шуры, якая гаравала болып за нас, малых слухачоў, калі расказвала, як ворагі вынішчалі абаронцаў і руйнавалі магут-ныя муры.



Бацька гарадоу беларуских
Полацк... Услухайся ў само гучанне гэтага звычайнага сло-ва. Нібы чуецца ў ім і посвіст стралы, і лагоднае перашэптван-не хваляў Дзвіны, і лёгкі подзьмух ветрыку з блізкіх азёраў. Я ўзгадваю Полацк і бачу велічныя абрысы Сафійкі, пра якую Уладзімір Караткевіч напісаў, што яна «плыве над Дзвіной, нібы карабель». Бачу маленькую цэркаўку над Палатой, якая сваёй славай і прыгажосцю зіхаціць на ўвесь свет, бо дойлід ра-біў яе па дамове з самой Ефрасінняй Полацкай. Бачу вал, насы-паны ў часы Стэфана Баторыя і Івана Жахлівага, і мост, паліты крывёю французскіх, беларускіх і расійскіх жаўнераў у тысяча восемсот дванаццатым годзе.
Я ведаю гэты горад да драбніц, да самага маленькага завулач-ка, і хачу падзяліцца з вамі шчасцем і радасцю, што мы маем яго для ўсіх беларусаў, для ўсіх добрых людзей.

Комментариев нет:

Отправить комментарий