среда, 29 мая 2013 г.


Чырвоны капялюшык
Немагчыма ўявіць запаведны лес без настойлівага «тук-тук». Сядзіць на высокай сасне беласпінны дзяцел у чырвоным капя-люшыку і дзюбай старанна грукае па кары дрэва.
Дзяцел — разумная і прыгожая птушка! У кары дрэва ён адшуквае шкодных насякомых і тым самым лечыць расліну. Болын за ўсё шкоднікаў у старой гнілой драўніне, трухлявых пнях, якія называюць мёртвым дрэвам. Цікава, што ярка-чыр-воны капялюшык мае толькі дарослы самец, у самачкі верх га-лавы чорны, адсутнічае чырвоны колер і ў моладзі.
Беласпінны дзяцел разам з трохпалым і зялёным таксама знаходзіцца пад аховай дзяржавы, бо занесены ў Чырвоную кнігу. Усяго ў Бярэзінскім біясферным запаведніку гняздуецца сем відаў дзятлаў. Самая шматлікая каманда вялікіх стракатых дзятлаў. Гэтая дружная кампанія штогод выдзёўбвае ўсё новыя і новыя гнёзды, у якіх пасля знаходзяць сабе жытло сычы, шпа-кі, сініцы і іншыя птушкі з атрада вераб'іных. У пустых дуплах пасля дзятлаў селяцца кажаны, вавёркі і соні.



Проса для жоравау
Аднойчы на былым хутарскім падворку тата пасеяў загон проса. «На дзіва густое і каласістае», — казала мама, аглядаючы малады пасеў. Радаваліся мы, назіраючы затым, як расце «пра-сяная каша». Але неяк чарговы агляд поля здзівіў: яно было вы-таптана невялікімі кругамі, быццам нехта паціху малаціў уруч-ную. За вячэрай тата прапанаваў рана паехаць з ім. Конь ішоў вельмі хутка, фыркаючы ад назойлівых сляпнёў. Тата пацягнуў лейцы, стрымаў каня, і раптам мы ўбачылі, як таямнічыя гос-ці-жораўкі, выцягнуўшы шыі над просам, шчыравалі ў загоне. Хутка і ўмела працавалі дзюбамі, выбіваючы з каласкоў зярнят-кі проса. Тата распрог каня: «Дзіўныя птушкі, такім і проса не шкада. Няхай набіраюцца сілы да адлёту, не спалохаў бы хто».
Тата быў знаўцам прыроды. Мае прабелы са школы ў веданні флоры і фаўны лёгка ўзнаўляў сваімі назіраннямі.

1 комментарий: