среда, 29 мая 2013 г.


Бабіна лета
У кастрычніку прыроду агортвае своеасаблівы сум. 3 дрэў асыпалася апошняя лістота, яе суцэльны рознакаляровы дыван густа ўкрывае адсырэлую зямлю. Усё часцей неба зацягваецца хмарамі, цярушыць дробны дождж.
Але надвор'е ў кастрычніку пераменлівае і неаднастайнае. То некалькі дзён, не перастаючы, ідуць дажджы, то падзьме халодны вятрыска, то невялікі марозік зацягне зямлю тонкай празрыстай скарынкай, то ўсталюецца амаль летняе надвор'е. Сонца засвеціць шчыра і ласкава, неба ачысціцца ад хмар, здзі-віўшы празрыстым паветрам.
Вяртанне цяпла ў кастрычніку бывае амаль кожны год і доў-жыцца некалькі дзён, а то і тыдняў. Нібыта створана гэтая пара спецыяльна для жанчыны-працаўніцы. Яна ў штодзённых кло-патах не згледзела, як праляцела лета, не паспела адчуць яго прыгажосці. Вось прырода, не жадаючы пазбаўляць яе гэтай радасці, на нейкі час зноў вяртае лета. Таму называецца гэтая пара «бабіна лета».


  

Рыбныя дажджы
Грыбы — дзеці навальніц і шчодрых праліўных дажджоў. Пасля іх усталёўваецца на некалькі дзён цёплае сухое надвор'е. Здараецца, што пасля моцнай кароткачасовай навальніцы лёгкі летні ветрык раптам засцеле неба шэрымі абложнымі хмарамі. Тады цэлы дзень і болей пастаянна імжыць дробны, ледзь прык-метны дождж. Калі доўгая працяглая спякота парыць зямлю, паветра перапаўняецца вільгаццю. А тут яшчэ пройдзе спорны дождж і напоіць удосталь лясную глебу. Тады ўжо грыбы так і лезуць з-пад зямлі, падымаючы на сваіх пругкіх капялюшы-ках мінулагодняе лісце і сухія іголкі.
Бяры тады ў рукі любы посуд і хутчэй бяжы ў лес. Цэлымі сем'ямі разбягаюцца па палянах рознакаляровыя сыраежкі. Стойкім водарам каралеўскіх баравікоў напаўняюцца стромкія бары. А на ўскрайку лесу, у рэдкім асінніку, прыцягвае вока яркая чырвань галовак маладзенькіх асавікоў. А колькі яшчэ розных грыбоў можна сустрэць у лесе! Не лянуйся, будзь спрыт-ным, але і не спяшайся асабліва.

Комментариев нет:

Отправить комментарий