среда, 29 мая 2013 г.


У Купалауским парку
Утульным і цяністым улетку, заснежаным узімку выглядае парк імя Янкі Купалы. На месцы гэтага парку былі кварталы драўляных дамоў. Усё гэта згарэла ў першыя дні вайны. Згарэў дом, дзе жыў наш народны пясняр. Згарэлі амаль усе яго ру-капісы. Засталася адна таполя, што вартавала ўваход у двор Купалавага дома. Пасля вайны яна павалілася ад ветру, а ад жывых каранёў вырасла новае дрэва. Каля яго збудавана двух-павярховая камяніца. Гэта Літаратурны музей Янкі Купалы.
Крыху воддаль размешчаны фантан «Купалінка». Як жы-выя, хоць і з бронзы, сядзяць на беразе азярца дзве дзяўчыны, плятуць вяночкі з кветак, апускаюць іх на ваду.
Аднак жа пройдземся яшчэ крыху, каб сустрэцца з самім Янкам Купалам. Вось невялікі курганок, а на ім, ахінуўшыся плашчом, стаіць пясняр. Унізе бруіць крынічка, выбіваючыся з-пад вялізнай папараць-кветкі. Купала ж з горда ўзнятай га-лавой як бы кідае свой пранікнёны позірк да сонца, да зор.



Ад дырхема да рубля
Купляючы што-небудзь у магазіне, мы разлічваемся спецы-яльнымі паперкамі. А ў некаторых краінах карыстаюцца мане-тамі. Гэта і ёсць грошы. Без іх мы не можам абысціся. Ды мала хто ведае, адкуль узяліся грошы.
Першыя манеты з'явіліся ў Грэцыі і Рыме да нашай эры. Да гэтага ў розных краінах людзі разлічваліся па-рознаму: мар-скімі ракавінамі, зліткамі солі, шкурамі жывёл і нават адмыс-лова апрацаванымі каменьчыкамі. У нашых далёкіх продкаў-беларусаў грошай таксама не было. Проста абменьвалі адны рэчы на другія. Жывёлу, футра, мёд мянялі на ўпрыгожанні з Візантыі, зброю з Заходняй Еўропы. Пазней, калі пачалі гандляваць між сабою арабы і скандынавы, наша зямля апынулася якраз пасярэдзіне. Вось тады з'явіліся на Беларусі першыя гро-шы ў выглядзе сярэбраных манет. Яны вырабляліся на араб-скім Усходзе і называліся дырхемамі. Пад Полацкам школьнікі знайшлі скарб. Ён важыў амаль дваццаць кілаграмаў. У ім было каля васьмі тысяч арабскіх дырхемаў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий