Каштоуныя камяни
Ндаўна чалавека пачалі цікавіць каштоўныя камяні. Яго прываблівала іх
прыгажосць, дасканалая форма крышталю, бляск і афарбоўка. Іх знаходзілі на
ўзбярэжжы Балтыйскага мора, а затым па адным з гандлёвых шляхоў праз тэрыторыю
сучаснай Беларусі і Украіны перапраўлялі ў Еўропу. У стара-жытнасці ў некаторых
дзяржавах янтарныя пласцінкі служылі эквівалентам залатых і сярэбраных манет.
Яшчэ ў першым ста-годдзі да нашай эры на тэрыторыі сучаснай Беларусі, на
Палессі, старажытныя славянскія плямёны карысталіся ўпрыгожання-мі, зробленымі
з каштоўных камянёў. Таму зусім зразумела, што назвы каштоўных камянёў маюць
доўгую і даволі цікавую гісторыю.
Назвы каштоўных камянёў у беларускай мове захаваліся ад старажытнасці.
Часцей за ўсё яны з'яўляюцца вытворнымі ад канкрэтных геаграфічных назваў ці ад
слоў, якія адлюстроўва-лі ўяўленні тагачаснага насельніцтва аб прыметах і
ўласцівас-цях мінералаў. У назвах каштоўных камянёў, як у люстэрку, знайшлі
адбітак кантакты нашых продкаў з прадстаўнікамі ін-шых народаў.
Нашы камяни
Як толькі не называюць у свеце нашу родную Беларусь! Яна і краіна лясоў і
балот, яна і краіна старажытных замкаў і пала-цаў, яна і краіна бульбы,
ільну-даўгунцу, васількоў.
Аднак Беларусь — гэта яшчэ і краіна валуноў.
Колькі іх, розных па форме і па памеры, параскідана па на-шай зямлі! Ля
рэчак і ў лясах, на сенажацях і хлебных палях, ісаля дарог і на вуліцах вёсак.
Адны з іх — маленькія камень-чыкі, а другія — вялізныя валуны ў сотні тон.
Спрадвеку беларус жыў побач з валунамі, дружыў з імі, любаваўся імі,
знаходзіў агульную мову. I ніколі не задумваўся, што яны не тутэйшыя, не
мясцовыя.
Нашы валуны — іншаземцы. Апошні ледавік адарваў іх ад Скандынаўскіх гор і,
разлучыўшы з радзімаю, прынёс нашу зямлю. I наша радзіма стала вечнай радзімай
для іх.
Скандынаўскія вандроўнікі спрадвеку звыклыя нашаму бе-ларускаму воку. Без
валуноў і сёння мы не ўяўляем сваіх края-відаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий