среда, 29 мая 2013 г.


Аднавоки сом
На гэты раз рыбакам пашанцавала.
Сярод малых плотак, язёў у невадзе быў сом з адным вокам.
— А ці не той драпежнік, пра якога расказвала цётка Матрона? — заўважыў адзін з рыбакоў.
Панесла неяк Матрона бялізну на возера паласкаць. Не па-спела жанчына аглянуцца, а сукенка паплыла па вадзе. Учапі-лася жанчына дзвюма рукамі і што ёсць сілы пацягнула на сябе. Над вадой усплыла ашчэраная зяпа, потым і ўся пляскатая га-лава. Напалохалася Матрона. Схапіла бялізну і пабегла дамоў.
А тым часам сом заплыў на сярэдзіну возера, дзе плавалі па-сялкоўскія гусі. Хацеў паласавацца гусяцінай. Але толькі вы-ткнуў галаву з вады, як трывожна закрычаў гусак.
Матрона бачыла, як маленькія гусяняткі кінуліся да берага, а гусак напаў на сома. Сом разгубіўся. Ён ведаў сваю сілу над усім, што жыло ў возеры. А тут знайшоўся дужэйшы. Гусак злаўчыўся і дзеўбануў сому ў вока.
3-за сваёй прагнасці сом і ў невад трапіў.



Крыжадзюбы
Я пайшоў на ўзбуджаны гоман лесарубаў.
На снезе ляжала толькі што зваленая старая елка. Адзін ле-саруб трымаў у руках круглае цёплае гняздо. Паўголыя птуша-няты спалохана пазіралі на людзей.
Я растлумачыў, што такі выпадак не надта і рэдкі. Увесь сакрэт у тым, што гэтыя птушкі жывуць высока на дрэвах. Іх гнёзды людзі знаходзяць толькі тады, калі зваляць дрэва.
Мы вырашылі ўзняць гняздо на суседняе дрэва.
На наступны дзень я зноў прыйшоў у лес. Цікава было даве-дацца, ці знайшлі птушанят бацькі.
— Усё ў парадку. Вось толькі чамусьці бацькі рэдка кормяць іх, — здзіўлена адзначылі лесарубы.
Я паведаміў, што крыжадзюбы кормяць дзяцей зробленай у валлячку1 кашкай з хвойнага насення. I шмат часу затрачва-юць на здабычу зярнят з мерзлых шышак.
Да елкі ў гэты час прыляцелі дзве чырванаватыя птушачкі, трошкі болыпыя за вераб'я. У гняздзе пачуўся тонкі піск.
Лесарубы пачалі разыходзіцца па сваіх месцах.

Комментариев нет:

Отправить комментарий