среда, 29 мая 2013 г.


Карани и карэньчыки
Пра карані можна сказаць, што яны свету белага не бачаць. Усё жыццё карані праводзяць у зямлі, а сонца бачаць толькі перад сконам, калі іх выдзіраюць з глебы. Мабыць, крыўдна караням: усе любуюцца прыгажосцю кветак і дрэў, хваляць фруктовыя расліны за смак іх пладоў, а карані ніхто не хваліць. А яны ж не толькі працавітыя, але і па-свойму прыгожыя. Ча-сам нагадваюць казачных чалавечкаў, у якіх шмат рук і ног.
Праўда, не ўсе карані вымушаны хавацца пад зямлёй. Ёсць карані, якія з'яўляюцца на наземных частках раслін. Адны з іх збіраюць паветраную вільгаць, а іншыя, замацоўваючыся ў глебе, служаць для раслін своеасаблівымі апорамі.
У некаторых трапічных дрэў ёсць прыдаткавыя карані. Хут-чэй за ўсё, яны таксама вырастаюць, каб быць дадатковымі апо-рамі. Чым болыным становіцца дрэва, тым болын у яго з'яўляец-ца прыдаткавых каранёў і карэньчыкаў. Калі здалёк паглядзець на такое дрэва, то здаецца, быццам яно некуды ідзе.




Раслины-лекары
Напэўна, рэдка сустрэнеш чалавека, які б хоць раз у жыцці не параніў да крыві руку або нагу. Вясковыя жыхары добра ве-даюць: калі рана невялікая, можна абысціся і без бінту. Трэба выкарыстаць расліну, якая называецца крываўнік. Праўда, у народзе яна мае і іншыя назвы: белая кашка, заечая трава, па-рэзнік. Пра здольнасць гэтай расліны спыняць кроў пры парэзах ведалі яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Сок крываўніку здаўна выкарыстоўвалі пры лячэнні незагойных ран.
Кожны бачыў расліну, якая называецца падбел. Кветкі яе, напэўна, не самыя прыгожыя, але яны заўсёды радуюць вока, бо з'яўляюцца ў самым пачатку вясны, як толькі сыходзіць снег. Яшчэ старажытнагрэчаскі ўрач Гіпакрат выкарыстоўваў карані гэтай расліны пры захворванні лёгкіх.
Адной з самых старажытных лекавых раслін з'яўляецца валяр'ян. Звесткі пра яго лекавыя здольнасці можна знайсці ў літаратуры, якая пісалася яшчэ ў першым стагоддзі нашай эры. Самая карысная частка валяр'яну — корань, які дапамагае лячыць нервовыя захворванні.

Комментариев нет:

Отправить комментарий