четверг, 30 мая 2013 г.


Музей
Магутны прыгожы лось, раскінуўшы вялізныя рогі, выйшаў на прагулку. Задраўшы галаву, трубіць свету аб нечым сваім, адвечным, алень. Прытаілася, цікуючы здабычу, хітрая ліса. Насцярожана склаў вушы, прыслухоўваецца, адкуль чакаць небяспеку, заяц-русак. А белячок у гэты час скача між дрэў, забаўляецца. Бяжыць па сваіх справах, натапырыўшы іголкі, вожык. А вось дзіцяня казулі даверліва прыціснулася да цё-плага боку маці.
Усе гэтыя карцінкі з жыцця роднай прыроды можна ўбачыць толькі ў лесе. Пры ўмове, вядома, калі вельмі пашанцуе і ча лавек да таго ж акажацца надзвычай дапытлівым, улюбёным у свой край. Але жыхарам Астравецкага раёна пашанцавала: усё астравецкае звяр'ё, усе насельнікі нашых лясоў сабраны ў адным месцы —- у прыватным музеі фаўны, створаным у Тро-кеніках Мечыславам Змітровічам. Тут не пакідае адчуванне, што нейкі чараўнік аднойчы сказаў: «Замры!» I ўсё застыла.


  

У Белавежы
Уночы выпаў сняжок. Прыкметна пабялелі і без таго белыя бярэзіны, выразней сталі глядзецца камлі сосен. А чорная вольха так і крэсліць неба сваімі галінамі. Пасвятлелі ельнікі. На кож-най яліне вунь колькі снегу! Белы колер у спалучэнні з зялёным вельмі пасуе дрэвам. Дубровы таксама выглядаюць урачыста. Ствалы дубоў-волатаў імкнуцца ўвысь, і кожны з іх заканчваец-ца нібы каронай — мудрагеліста перакручанымі галінамі. Снег, што наліп на іх, ажно ззяе ў сонечных промнях.
На зямлі таксама ўсё выглядае казачна. Нібы там папраца-ваў удумлівы мастак. На белым фоне залаціцца сасновая кара. Прабіваецца праз снег пажоўклы пучок зуброўкі. Схілілася і паблісквае серабрыстымі вочкамі колішніх кветак галінка верасу. Аднекуль апусціўся кляновы ліст, чырвоны, як гусі-ная лапка. Рабінавы камялёк абвіла зелянюткая ліяна, што не скінула лісця нават на зіму. Хораша глядзяцца мхі. На дрэвах, на пнях, на каранях вываратняў яны, прыцярушаныя снегам, здаюцца аксамітнымі. Колькі колераў адразу бачыцца ў лесе!

Комментариев нет:

Отправить комментарий