среда, 29 мая 2013 г.


Дунай
Сабакі ў дзядзькі Антона былі надта сярдзітыя, затое разу-мныя. Яны пільна сцераглі двор. Самы вялікі з іх, якога звалі Дунай, мог пусціць незнаёмага чалавека ў хату, але не выпускаў да прыходу гаспадара.
Мне вельмі падабаліся малыя шчаняты, і я выпрасіў аднаго сабе. Шчанюк быў чорны, а на жываце поўсць рыжая, нібы ён у камізэльцы. Я таксама назваў яго Дунаем.
Пакуль я рабіў будку пад ганкам, Дунай спаў на анучы ў сен-цах. Ён прывык да сваёй талеркі, з якой еў тое, што я мог уха-піць са стала.
Дунай рос, не ведаючы ніякай прывязі. Мы з ім пасябравалі так, што ніколі не разлучаліся. У агарод, на рэчку, у сяло — усюды я браў шчанюка з сабою. Дунай заўсёды лашчыўся да мяне, ад радасці гатоў быў, здаецца, падскочыць і лізнуць мне твар. Шчырасць і ўдзячнасць да мяне ён умеў выказваць па-свойму: так і віляў кучаравым хвосцікам.



Грак
Неўзабаве пасля вайны, неяк пад восень, на гарадской Кола-савай сядзібе з'явіўся грак. Падрабязнасцей з'яўлення птушкі не ўсачылі, а ўбачылі яе выпадкова, калі грак перабягаў з адной сваёй схованкі ў іншую.
Хаваўся ён болып у гусцейшым зарасніку, а калі крыху акры-яў, асмеліўся выходзіць нават да дзвярэй хлеўчука. Тут на лаў-цы адпачываў Канстанцін Міхайлавіч, не забыўшыся насыпаць чаго-небудзь птушцы. Грак, не баючыся Коласа, патупваў бліз-ка каля яго, браў ежу амаль што з рук. Усіх іншых жыхароў дома асцерагаўся.
Так дабыўся калека-грачок да першага снегу, хоць і папра-віўся ўжо, жывучы на дармовых харчах. «Замерзне, небара-ка», — падумаў Колас, вярнуўшыся з зацярушанага шэранню саду, дзе ўжо адчуваўся першы мароз.
Гаспадар пацёр рукі, сядаючы за абед, пачаў уголас думаць, якой даць рады, каб птушка перазімавала ў цяпле. Забыўся, што злаваў на гракоў у час іхніх крыклівых адвячоркаў. Тады ён наракаў на іх: ломяць галлё, а дрэвы праз гэта ўсыхаюць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий