среда, 29 мая 2013 г.


Лясное азярцо
Я назіраў за жыццём ляснога азярца. Многія насельнікі лесу ў духмень цягнуліся да вады. Першым падляцеў да берага лясны голуб. Ён прысеў на каменьчыкі блізка каля вады. Апус-ціў дзюбу ў ваду, закінуў галаву ўгору, праглынуў халодную вільгаць. Якая асалода! Побач нешта зашамацела ў траве. Дзікі голуб знік у гушчары.
Да вадапою ішоў вожык, упэўнена расхінаючы высокую тра-ву. Спыніўся на самым гладкім адхоне. Наблізіўся да вады, апус-ціў свой носік, фыркнуў. Зноў нахіліў мысачку, пачаў хуценька піць. Нечакана чуецца гучны трэск і тупат. Вожык знік.
Праз зараснікі да крыніцы прыйшоў магутны лось. Далёка наперад выцягнуў шыю, дацягнуўся мысай да вады і прагна піў. Потым паважна рушыў далей.
Тым часам каля вадаёма збіраецца цэлая птушыная талака. 3-пад самых аблокаў апусціліся лясныя жаваранкі, выбралася з гушчару івалга. Прысела на куст вербалозу валасянка. На бе-рагавую гальку ўселіся дзве сойкі. Лясное азярцо жыве сваімі паўсядзённымі клопатамі.



Рыбнае царства зимой
Прыйшла зіма. Падаюць з неба белыя пушынкі, усцілаючы зямлю мяккім снежным покрывам. Замерзлі спачатку сажал-кі, азёры, рэкі.
Рыбы пад лёдам трымаюцца ў глыбокіх месцах. Плоткі, ляш-чы і іншыя рыбы, ахутаныя сліззю, якая ахоўвае іх ад холаду, ляжаць нерухома ў ямах на дне рэк і азёр.
Кожны від рыбы зімуе асобна ад іншых. Плоткі трымаюц-ца разам з плоткамі ў адным месцы, ляшчы разам з ляшчамі ў іншым. Карасі і ліні зімуюць, закапаўшыся ў глей на дне ва-даёма. ІПчупак і зімой плавае пад лёдам і палюе на іншых рыб, але не так спрытна, як улетку. Акуні ў пошуках здабычы і све-жага паветра выплываюць часам на паверхню вады ў палонках. Мянтуз любіць халодную ваду і адчувае сябе зімой лепш, чым летам. У марозны зімовы час, у канцы снежня і ў пачатку сту-дзеня, мянтуз нерастуе. Ікру ён адкладвае ў глыбокіх месцах, на пясчаным дне.

Комментариев нет:

Отправить комментарий