среда, 29 мая 2013 г.


Глушэц такуе
У канцы сакавіка, калі ў лесе яшчэ шмат снегу, пачынае та-каваць глушэц. Заканчваецца глушцовы ток у канцы мая, калі ўсё вакол зелянее. Такуе глушэц на суку высокага дрэва. Звесіў-шы крылы ўніз, ён распускае хвост веерам і выцягвае наперад сваю шыю, а галаву задзірае ўгору.
Глушэц пачынае такаваць на досвітку, калі вакол цёмна і лес яшчэ не абудзіўся. У халодным вільготным паветры далёка чуваць дзіўныя, нібы драўляныя, гукі. Голас глушца нагадвае то скрып дрэва і трэск галінак, то нейкае шчоўканне і бульканне, то стук драўляных прадметаў. Песня глушца нібы народжана ляс-ным шумам: гоманам сосен, шолахам вершалін і скрыпам дрэў.
Такуючы, глушэц нічога не заўважае. Ён цалкам захоплены сваім спевам. Таму і называюць яго глушцом. Скончыўшы та-каванне, перш чым пачаць новую песню, ён пільна прыслухоўваецца і аглядаецца.



Каршун и шчупак
Каршун павольна кружыў па-над возерам, раскінуўшы кры-лы. Вялікі зубасты шчупак стаяў у вадзе нерухома, нібы зато-пленае палена, падпільноўваючы верхаводак і плотак. Убачыў-шы яго, каршун, як страла, паляцеў уніз і кінуўся на рыбіну.
Вострыя кіпцюры ўчапіліся ў шырокую цёмную спіну шчу-пака. Моцна трымаючы здабычу, каршун ірвануўся ўгору. Але шчупак быў для яго занадта вялікі і цяжкі. Узняцца з ім у па-ветра каршун не змог, а выцягнуць доўгія і крывыя кіпцюры з цела рыбы не здолеў.
Шчупак разявіў пашчу з вострымі, як у пілы, зубамі. Ён ша-лёна біў хвастом і кідаўся ва ўсе бакі, заліваючы каршуна вадою. Рыба цягнула птушку ў ваду, а птушка рыбу — у паветра. Хто каго?
Крылы зняможанага каршуна намоклі, а дужы шчупак усё цягнуў і цягнуў яго пад ваду, пакуль гладзь не самкнулася над птушкай назаўсёды. Драпежнік загубіў драпежніка.

Комментариев нет:

Отправить комментарий