четверг, 30 мая 2013 г.


Явар
Явар — экзатычнае для беларускай зямлі дрэва. Аднак яно займала значнае месца ва ўяўленнях славян. Звыклы для дунай-скага рэгіёна, явар здзіўляў нашых продкаў велічным выгля-дам, вялікімі памерамі і доўгім векам жыцця. А радавод свой гэтае дрэва вяло ад пачатку свету. Больш за тое, у архаічных калядках сустракаецца вобраз явара, які ўзносіўся пасярод шы-рокага мора-акіяна яшчэ да часоў першатварэння, калі нават не было пачатку свету і не было ні неба, ні зямлі.
3 яварам нашы продкі звязвалі спадзяванні на лепшы лёс. Каля гэтага свяшчэннага дрэва, апавітага любоўю і пашанай, выконваліся найважнейшыя каляндарныя і сямейныя абрады, старэйшыя мудрыя людзі вырашалі складаныя лёсавызначаль-ныя пытанні. У вусна-паэтычных творах згадваецца, як у явара прасілі парады, суцяшэння, дапамогі ў цяжкіх жыццёвых сіту-ацыях; з каштоўных яваравых лісця, голля рабілі важныя атры-буты вясельных рытуалаў, а драўніну выкарыстоўвалі для рас-пальвання вогнішча, на якім павінен пячыся каравай.



Груша
У беларускіх народных песнях высокая, пакрытая белай кве-ценню ці ўсыпаная грушкамі, кучаравая, са срэбным веццем і залатым лісцем груша апавіта незвычайнай пяшчотай і замі-лаваннем. Разам з тым яна магла быць калючай, сухой і балю-чай, а таксама белай, што на міфалагічным узроўні суадносіцца з уяўленнямі пра іншасветныя, магічныя рысы гэтага дрэва.
Груша лічылася прыцягальнай як для боскіх істот, так і для дэманаў. На Беларусі расказваюць, што вобраз Божай Маці з'явіўся якраз на гэтым дрэве. На Віцебшчыне забарона сся-каць грушу матывавалася тым, што на ёй адпачывае Прачыстая Матка. У Полынчы алтар аднаго з касцёлаў размешчаны над камлём грушы, на якой нібыта з'явілася Божая Маці. Палешукі лічылі, што на грушы знаходзяць дзяцей. У Балгарыі, калі ішла апрацоўка зямлі пад ніву, грушы не ссякалі, бо верылі, што на іх можна спакойна пакідаць люлькі з дзецьмі: там іх не будуць турбаваць ліхія духі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий