среда, 29 мая 2013 г.


Дзвина пайшла
Як цікава на Дзвіне, калі яна прачынаецца ад зімовага сну! То ўсё вакол было застылае, пакрытае снегавой беллю, а то рап-там і рака, і ўзбярэжжа заблішчалі, заіскрыліся ад сонечнай ласкі. Лёд на рацэ набрыняў, запоўніліся вадой сцяжынкі, пра-кладзеныя людзьмі, паболыналі палонкі.
Так і чакай цяпер: рака вось-вось узбунтуецца. Спярша па-чуюцца грозныя раскаты, нібы стрэлы далёкіх гармат. Гул, падобны да ўздыху волата, пракоціцца ад краю да краю. По-тым рака пачне ламаць і крышыць лёд, і ён, з шумам і трэскам адрываючыся ад берагоў, шугане па плыні.
На гэты раз Дзвіна зрушыла лёд раніцай. Цэлыя ледзяныя паляны церліся адна аб адну і глуха шамацелі. Калі які-небудзь ладны кавалак чапляўся за выступ берага, вада булькатала каля яго, як у гаршку ў печы. На адной вялікай крызе праплыла сан-ная дарога, на другой — тырчаў разгалісты корч, на трэцяй — плыў паўразбураны будан з дошак і саломы.



Жаваранак
Нідзе так добра не чуваць спеў жаваранка, як у чыстым полі. 3 высокага неба льецца птушыная песня, нібы мноства срэбных званочкаў узняло сонца аж пад воблакі.
Аднойчы ў залатым паднябессі я заўважыў не жаваранка, а каршуна. Драпежнік лунаў высока-высока, кагосьці высоч-ваў. Спачатку я і не прыкмеціў, як ад самай зямлі пачаў узні-мацца жаваранак. Срэбны званочак, захоплены ўласнай песняй, не бачыў, што ляцеў у кіпцюры да смерці.
Каршун кінуўся ўніз, рассякаючы паветра, як маланка. Пе-рад ім ляцеў маленькі шэры камячок. Куляй птушачка шмыг-нула мне пад адзенне, даверліва знайшоўшы сабе схованку. Я ўбачыў лютыя вочы каршуна, разяўленую дзюбу, растапы-раныя кіпцюры і міжволі замахнуўся на драпежніка пугай. Ён неахвотна ўзняўся ўгору.
Дзесьці пад маім адзеннем сядзеў трапяткі жаваранак. Нейкі час я адчуваў сябе акрыленым, і мне здавалася, быццам вось-вось я палячу. Калі я зварухнуўся, шэрая птушачка пырхнула і паляцела. Я стаяў радасны, узнагароджаны птушыным даве-рам.

Комментариев нет:

Отправить комментарий