четверг, 30 мая 2013 г.


Ци варта помсциць?
Многіх з вас у жыцці крыўдзілі. I часам з'яўляецца жаданне адпомсціць крыўдзіцелям. Здаецца, што помста прынясе моц-нае задавальненне. Але пасля вы пераконваецеся ў тым, што памыліліся, бо задавальнення амаль не адчуваецца. Затое ўза-емная варожасць пераходзіць на новы віток. За гэтай крыўдай узнікаюць новыя і новыя.
Збіраючыся помсціць, не забывайцеся, што вынікам гэта-га будзе шмат дарэмна страчанага часу. Прыгадваючы, як вас пакрыўдзілі, малюючы шматлікія карціны будучай помсты, вы нават не заўважыце, як некалькі гадзін знікне ў пустату.
Калі прага помсты ператвараецца ў неадчэпную ідэю, атрым-ліваецца, што вораг набывае яшчэ большую духоўную ўладу над вашымі ўчынкамі. Паспрабуйце накіраваць сваю энергію ў іншае рэчышча. Няхай ваша асабістая помста ператворыцца ў жаданне пераўзысці дасягненні ворага, даказаць усім, што вы болып спрытны, разумны і таленавіты.
Часам якраз старая крыўда робіцца выдатным стымулам да развіцця чалавека ў лепшы бок, яго маральнага, духоўнага і фізічнага ўдасканалення.



Памяць
Памяць — гэта тая жыццёвая аснова, на якой трымаецца кожны з нас. Яна як падмурак для дома, як глеба для каранёў, як сонца для лісткоў, якнектар для пчол, як вада для рыбы. Калі адняць у чалавека памяць, то ён зробіцца проста жывой істотай.
Памяць — дар прыроды. Ёю надзелены жывёлы, птушкі. Расказваюць, што адзін мінчанін завёз сваіх паштовых галубоў у Маскву. Праз тры месяцы яны сваім ходам вярнуліся да га-спадара. Нейкім унутраным, закадзіраваным пачуццём памяці знайшлі яны дарогу дамоў.
Чалавечая памяць асаблівая. Яна дадзена кожнаму разам з нараджэннем. Але яе чалавек мусіць развіваць, трэніраваць. Яна як палетак, які трэба старанна абрабляць, тады будзе ба-гаты ўраджай.
Па тым, якая памяць у чалавека, можна меркаваць пра яго разумовыя здольнасці, інтэлект, адукаванасць, выхаванасць. А калі ўлічыць, што існуе памяць і зрокавая, і слыхавая, і моў-ная, і рухальная, і адчувальная, то становіцца зразумелым, што на памяці трымаецца жыццё чалавека.

5 комментариев:

  1. якнектар??
    уже не смешно
    в каждом тексте ошибки

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Или все же описки?
      Среднестатистический школьник поймет, что это 2 слова, а остальные...

      Удалить
    2. Спасибо автору за материалы!

      Удалить
  2. Я Марыса, і я знаходжуся тут, на гэтым сайце, каб даць падзяку Dr.Agbazara за добрую працу, якую ён зрабіў у атрыманні сваіх адносін у патрэбным рэчышчы. Я і мой палюбоўнік быў некаторы спрэчка, які прывёў да нашага распадзецца. Але дзякуючы дапамозе Dr.Agbazara я змог вярнуць яе на працягу 48 гадзін, па гэтай прычыне я буду кропельным кантактнай інфармацыяй Dr.Agbazara на на гэтым сайце для тых, хто мае патрэбу ў яго дапамогі, каб звязацца з ім па Whatsapp праз ( +2348104102662 ) або па электроннай пошце: ( agbazara@gmail.com )

    ОтветитьУдалить