Слоним
Найбольшага росквіту Слонім дасягнуў у другой палове ва-сямнаццатага
стагоддзя, калі знаходзіўся ва ўладанні вялікага гетмана Міхала Казіміра
Агінскага. Менавіта на яго сродкі і па яго праекце быў выкапаны канал даўжынёю
сорак шэсць кіла-метраў, які злучыў раку Шчару з ракой Ясельдай. Нёман, як
вядома, упадае ў Балтыйскае мора, а Прыпяць — у Чорнае. Таму са Слоніма самым
танным шляхам, па вадзе, можна было трапіць адразу ў два моры, што вельмі
паспрыяла развіццю гандлю1.
Пры жыцці Міхала Казіміра Агінскага Слонім называлі ста-ліцай мастацтваў,
або Палескімі Афінамі. Тут працавала дру-карня, існавала значная бібліятэка,
дзейнічаў тэатр, які нічым не саступаў лепшым тэатрам Еўропы. Незвычайна ўражвала
сама тэатральная сцэна. На ёй маглі адбывацца бітвы коннікаў, а калі ўзнікала
патрэба, то артысты выплывалі нават у лодках.
У балетах і операх бралі ўдзел выканаўцы з далёкай Італіі. Для навучання
мясцовых танцораў і спевакоў Міхал Казімір Агінскі заснаваў балетную школу.
Дрыгавицкая дзяржава
Цяперашні Тураў — невялікі ціхі пасёлак, а некалі на ягоным месцы шумеў
багаты і прыгожы горад. У глыбокай старажытнас-ці там ужо былі мураваныя цэрквы
і манастыры. Там перапісвалі кнігі, малявалі абразы для храмаў, адчынялі школы.
Па адукаванасці і культуры сваіх жыхароў горад на Прыпяці сапернічаў з
Кіевам. Самая даўняя з вядомых сёння беларускіх рукапісных кніг створана ў
Тураве.
На землях Тураўскага княства выраслі беларускія гарады: Пінск, Слуцк,
Клецк, Рагачоў, Мазыр, Капыль1.
Прыпяць упадае ў Дняпро, і з Турава можна было лёгка тра-піць у Кіеў.
Прытокі Прыпяці адкрывалі купцам шлях у По-лацкае княства, у Полыпчу і
Прыбалтыку.
Жыхары дрыгавіцкай дзяржавы добра ведалі розныя склада-ныя рамёствы.
Археолагі знаходзяць тут на раскопках пярсцён-кі і бранзалеты, наканечнікі
стрэлаў і дзідаў, жалезныя замкі і шахматныя фігуркі, шкляны посуд і алавяныя
абразкі. Бага-тая Тураўская зямля ляжала зусім блізка ад Кіева.
Комментариев нет:
Отправить комментарий