Китабы
Калі верыць народным паданням і легендам, то Беларусь ці не самая багатая ў
Еўропе краіна на схаваныя ў яе нетрах скар-бы. Аднак мала каму з шукальнікаў
удалося адкрыць гэтыя зачараваныя сховішчы. А вось іншыя багацці пры водбліску
той нябачнай кветкі нашым суродзічам адкрываліся ахвотна. Назва гэтым скарбам —
духоўная заможнасць нашых далёкіх і болып блізкіх продкаў, што ў сукупнасці
складае багатую бе-ларускую культуру.
Заўсёды нейкім арэолам таямнічасці былі ахінуты кнігі, на-пісаныя мала каму
вядомымі іерогліфамі, арабскай вяззю, Яны здаваліся недаступнымі і загадкавымі.
I ўжо ніяк нельга было ўявіць, што за мудрагелістым арабскім пісьмом можа
хавацца звыклы беларускі тэкст, што ў гэтых хітраспляценнях чужой графікі зашыфраваны
беларускія словы.
Аказваецца, усё гэта існуе рэальна і мае сваю багатую гісто-рыю. Існуюць
рукапісныя кнігі, створаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. Называюцца яны
Кітабы. Іх аўтары — бела-рускія татары.
Магилёу
Пра заснаванне Магілёва і яго назву існуе шмат цікавых ле-генд і паданняў.
Найболын пашыраная — пра асілка-разбойніка Мпшэку, які ў далёкай мінуўшчыне
гаспадарыў у навакольных дрымучых лясах. Шмат ён бяды чыніў людзям, пакуль не
за-гінуў ад рукі каханай дзяўчыны, ад якой так і не дачакаўся ўзаемнасці.
Вялікі курган, насыпаны на магіле разбойніка, лю-дзі назвалі Магілаю Льва.
Потым заснавалі паблізу паселішча і далі яму назву Магілёў. Дарэчы, Янка Купала
паводле гэтай легенды напісаў паэму «Магіла льва».
Некаторыя гісторыкі звязваюць назву горада над Дняпром з імем галіцкага
князя, якога сучаснікі называлі Магутны Леў. Існуе меркаванне, што менавіта ён
у тысяча дзвесце шэсцьдзя-сят сёмым годзе пабудаваў у сутоку Дняпра і рэчкі
Дубравен-кі на гары першы драўляны замак. 3 гэтага ж года Магілёў упершыню
ўпамінаецца і ў старадаўніх пісьмовых крыніцах.
Комментариев нет:
Отправить комментарий