Крэуски замак
Між маляўнічых боханаў-пагоркаў Смаргоншчыны ціха дрэмлюць ссівелыя ад часу
і ваеннага попелу руіны некалі магутнага Крэўскага замка. Гэта быў першы цалкам
мураваны замак у Вялікім Княстве Літоўскім. Будавалі замак на балоцістым
поплаве і насыпанай з пяску выдме2. Таму нават пад глыбокія
фундаменты падкладвалі своеасаблівыя падушкі з дробнага ка-мення і гліны,
дубовых і яловых жэрдак і галін. Кажуць, што падобныя збудаванні, як магутныя
гняздоўі арлінай славы, былі пад сілу толькі сапраўдным волатам. Пра
волатаўскую сілу крэўскіх майстроў сведчаць і велізарныя валуны, якія на
недасягальнай вышыні замураваны ў сценах замка. Ці не з той пары захавалася ў
людскім асяроддзі выслоўе: «Каб ты на Крэўскі замак валуны цягаў».
За сваё доўгае жыццё замак зведаў славу і няслаўе, багац-це і заняпад,
разбурэнне і аднаўленне, візіты знатных гасцей, дзяржаўных асоб і непамысныя
злачынствы. Пра тое сведчыць і сама архітэктура манументальнага збудавання.
Музей валуноу
Беларусы з даўніх часоў пакланяліся камяням. Кланяліся, калі да сёмага поту
стараліся выбраць іх з кожнага сялянска-га поля, а тыя, як жывародныя, усё
вылузваліся і вылузвалі-ся з зямлі. Кланяліся, будуючы з іх крэпасці і замкі,
палацы і цэрквы, стайні і свірны, брукуючы грукатлівыя гасцінцы.
3 далёкіх дахрысціянскіх часоў беларусы верылі ў цудадзейную сілу камянёў.
Нашы даўнія продкі лічылі, што сімвалам бога Перуна, напрыклад, з'яўляецца
каменная сякера. Ёю сівабароды грамавержац рассякае чорныя хмары і поіць зямлю
да-брадзейным дожджыкам. Лічылася, што яна абараняе ад злых духаў, спрыяе
ўрадлівасці і пладавітасці, ратуе ад хвароб.
3 асаблівай цнатлівасцю адносіліся беларусы да камянёў-про-шчаў, следавікоў
з адбіткамі слядоў Хрыста, Багародзіцы, свя-тых угоднікаў. У дні свят да іх
ладзілі хрэсныя ходы, богаслу-жэнні, ім прыносілі ахвяры, каля іх будавалі
капліцы, цэрквы.
Музей валуноў знаходзіцца пад адкрытым небам ледзь не на галоўным праспекце
сталіцы. Гэта ці не адзіны такі ў свеце музей.
Комментариев нет:
Отправить комментарий