среда, 29 мая 2013 г.


Зима у лесе
Зімняе сонца ледзь узвышалася над лесам, хоць было яшчэ толькі паўдня. Паабапал сцежкі раслі маладыя гнуткія бярозкі, клёнікі, раскошныя кусты арэшніку. Былі тут і сосны, але рэдкія і старыя, таму не надта кідаліся ў вочы. Усюды ў лесе было ўжо многа снегу, і ён меў тут такі выгляд, быццам нехта яго толькі што вытаптаў. На яго прыемна было глядзець, ад яго лёгка дыхалася. Снег знайшоў сабе прытулак, дзе толькі мог. Ен не прамінуў ніводнай галінкі і нават ніводнага сцябла, калі яно хоць крыху было нахілена. I вызначаліся ў лесе такія з'явы, якіх раней ніхто не мог бы заўважыць. Прыгледзеўшыся, тут можна было знайсці цудоўныя белыя аркі, за якімі віднелася нешта чароўнае, але зусім невядомае, можна было ўбачыць ялінкі, падобныя да казачных снягурачак у белых кажушках і шапачках. Месцамі над сцежкай нізка звісалі галіны старых сосен.
Цудоўна зімой у лесе!



Веснавы разлиу
Як прыемна глядзець на веснавы разліў!
Стаіш, бывала, над абрывам і не можаш адвесці вачэй ад вя-лікай воднай прасторы. А вада бурліць унізе, гамоніць, несучы вялізныя сосны і алешыны, вырваныя дзесьці з карэннем. Зда-ецца, плыве іншы раз дрэва, а на ім — заяц-шарак. Сядзіць, калоціцца ўсім целам, але цярпліва чакае, пакуль дрэва пад-плыве да берага так блізка, каб можна было скочыць, абсушыц-ца на сонечнай палянцы. А то, бывае, вужы з лугоў плывуць цэлай чарадою, да высокага берага спяшаюцца, каб у карчэўі ды кустах перачакаць напасць.
Далёка разліваецца Бяроза-рака ўвесну. Яна затапляе лугі на цэлыя кіламетры, і не пазнаць тады яе, не ўгадаць, дзе сха-вала вада нізкія берагі. Імклівая плынь толькі плешчацца шэ-рымі хвалямі, віруе, аж галава пачынае кружыцца, калі доўга глядзіш на яе мітуслівую паверхню.

Комментариев нет:

Отправить комментарий