среда, 29 мая 2013 г.


Лебедзи
Белы лебедзь з'яўляецца сімвалам вернасці ў каханні, чысціні.
Амаль поўнае знікненне лебедзяў з вадаёмаў нашай краіны патрабавала нейкага тлумачэння. Паводле міфа, калі Ной, ра-туючы жывёл і птушак ад патопу, пачаў збіраць іх на карабель, лебедзь Страцім надумаў плаваць самастойна. Але на яго населі птушкі, што плаваць не ўмелі, патапілі Страціма. Таму няма цяпер яго нашчадкаў.
У творы Максіма Багдановіча «Страцім-лебедзь» гучыць дум-ка пра трагічнасць лёсу асобы, якая гіне, ратуючы слабых.
У Свіслацкім раёне запісана паданне пра паходжанне чор-ных лебедзяў. Апавядалі, што калісьці на месцы ляснога возера стаяў замак, дзе жылі граф з жонкай і дачкой. Дзяўчына па-любіла маладога конюха. Даведаўшыся пра гэта, жонка графа пракляла дачку і яе каханага. Апоўначы, калі тыя гатовы былі ўцячы, замак праваліўся пад зямлю, а на яго месцы разлілося возера. 3 таго часу прылятаюць сюды два чорныя лебедзі, пла-ваюць кругамі, не набліжаючыся адзін да аднаго з-за матчынага праклёну.



Хатни вуж
Вясковыя жыхары лічаць, што пражыванне вужа пад пад-логай ці пад печчу прыносіць у хату багацце і шчасце. Забіць такога вужа — вялікі грэх, які нельга замаліць.
У вёсках можна пачуць цікавыя гісторыі пра вужоў, што жылі ў хатах ці гумнах, зрэдку — у хлявах. Часам хатнія вужы падпаўзалі да стала, за якім абедалі людзі. Тады ім, як паўна-праўным членам сям'і, налівалі малака ў сподак, пастаўлены на падлозе.
Расказваюць, што аднойчы сяляне вырашылі праверыць, як будзе паводзіць сябе хатні вуж, калі схаваць яго вужанят. Паклалі іх у шапку і вынеслі з хаты. Занепакоены стары вуж, слізгануўшы ў падпечак, неўзабаве з'явіўся зноў, падпоўз да гладыша і ўпусціў туды свой яд.
Тым часам людзі прынеслі вужанят і высыпалі іх ля парога. Тады стары вуж вярнуўся да гладыша, абкруціўся колцам ва-кол яго і перакуліў на падлогу. Усё малако, атручанае вужом, выцекла з перакуленай пасудзіны.

Комментариев нет:

Отправить комментарий