среда, 29 мая 2013 г.


Жучки
Пачатак студзеня. Нечуваная бура пранеслася над заходнім узбярэжжам Еўропы. Дайшла і да нас. Хадзіў за Мінскую каль-цавую дарогу ў бліжэйшы бор. Там адна толькі яліна павалі-лася, старая, аджыўшы сваё. Упала, з каранямі вывернулася.
Вядомы краязнавец дзевятнаццатага стагоддзя Адам Кіркор піша, што былі такія буры на Палессі, аж вырывала дрэвы з каранямі, насіла ў паветры. I што моцна балоты гарэлі. А мы ўсё крычым-наракаем: балоты паасушалі, яны гарэць пачалі. Раней жа ніхто іх не чапаў, а гарэлі так, што дыхаць не было чым. Вось табе і змяняецца клімат. Ён заўсёды змяняецца.
Пасля таго паходу прынёс дахаты дзве яловыя шышкі, якія сарваў з вершаліны паваленай елкі. Праз тры дні шышкі высах-лі, з-пад лускавінак выпаўзлі жучкі. Наставілі вусікі, лазяць па стале, разбіраюцца: «Куды гэта мы трапілі?»
А я ўсё думаў, што ўночы трапгчыць. Трэсне — і ціха. Зноў праз гадзіну трэсне — і ціха. А гэта шышкі раскрываліся.



На беразе Нёмана
Паўднёвы бераг болыпай затокі пакрыты вечна жывым сас-новым шумам.
Хораша тут. Цяпер вось нізам сцелецца верас у румяным ра-нішнім святле, а над верасам густа высяцца гонкія сосны. До-бра ўзняць галаву, загледзецца на іх шэра-зялёныя кучаравыя верхавіны на фоне цёплага блакіту і высокіх аблокаў. Сосны гамоняць. Нібы расказваюць адну за адной чароўныя казкі ма-ленства. Расказваюць нястомна і радасна, ціха і мудра, як гэта можа добрая, пагодлівая старасць. Возера сёння маўчыць. Каля нізкага берага, чыста пясчанага ці парослага рэдзенькай травой, ледзь чутна, раскошліва пахлёбвае хваля. Чайкі гуляюць над люстранай вадою, пікіруючы на спажыву. Часам яны садзяцца на вільготны, вылізаны прылівам пясок.
Далей на поўдзень відаць абрывісты бераг. Вада дні і ночы га-дамі падточвае жоўтыя пласты пяску, які абсоўваецца, здрадлі-ва агольваючы карэнне самых смелых соснаў, што густа выйшлі тут на край абрыву. Яны ў адчаі чапляюцца за абрыў, а потым усё ж такі падаюць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий