среда, 29 мая 2013 г.


Жниво
Жніво. Ранне. Спелае жыта схіліла каласы. Блішчыць раса і буйнымі круглымі слязьмі капае і з коласа, і з тонкага залатога сцябла. Пахне свежасцю зямелька.
Сям-там сінеюць чароўныя галоўкі ціхіх васількоў. Трыпут-нікам і мышыным гарошкам парасла высока мяжа.
Падзьме цёплы, і густы, і лёгкі ветрык — і ад жытняе сцяны льецца і плыве пах упрэлай палявой зямлі і мірнай непрыкмет-най румянкі, сыплюцца ў сем колераў вясёлкі росныя перлы, дыхаючы ўгору духам цеплыні.
Шырокая і далёкая жоўтая ніва! Там, пры далёкім лесе, у дымнай імгле, мусіць, канчаецца яна. Колецца пад нагамі яшчэ поўнае соку ржышча. Не хочацца думаць, што там, на ўзгорачку, на пясочку, ёсць і рэдзенькае, дробненькае жыта з малюсень-кімі каласкамі. Сумна там. Затое ж надта хораша тут, дзе яно буйное, дзе яно густое! Канюшына зелянее патройнымі лісціка-мі. Клякоча каваль-скакунец. Трымціць і снуе туды-сюды над жытам жоўценькая мятлушка.



Адвячорки у вёсцы
У канцы верасня дзень пераходзіць у вечар, а потым у ноч адразу, нечакана. Няма сельскіх адвячоркаў, якія бываюць улетку. А яны чароўныя сваёй прыроднай асаблівасцю, мяк-касцю адценняў бязвоблачнага неба, непаўторнасцю яго фарбаў і доўгай неўгамоннасцю людзей. Сяло поўніцца гукамі, рыкан-нем кароў, што просяцца ў свае двары, галасамі дзяцей, музы-кай тэлевізараў, што ляціць з адкрытых вокнаў, трэскам мата-цыклаў.
У летнія адвячоркі выразней адчуваюцца калектывізм і да-брыня людзей, іх спакой, іх добрая стомленасць, якая не зага-няе ў хаты, у ложкі, а наадварот, трымае ўсіх на вуліцы: і муж-чын, і жанчын, і дзяцей, і старых. Улетку сяло заціхае павольна. Слабее мужчынскі рогат, узлятае ў зорнае неба дзявочая пры-пеўка, рассыпае свае гуллівыя акорды баян.
Увосень усё інакш. У хатах, у дварах, здаецца, тая ж работа, але яна не падобная на летнюю. Нейкі інакшы рытм яе, не тая напоўненасць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий