четверг, 30 мая 2013 г.


Карта калгаса
Розныя планы, карты, схемы Віталь маляваў з такой асало-дай, як сапраўдны мастак сваё любімае палатно. Як толькі добра пазнаёміўся з компасам, зразумеў, што такое азімут, маштаб, умоўныя знакі, яго ахапіла жаданне складаць планы ўсяго, што ён бачыў вакол. За два гады хлопец намаляваў такі план вёс-кі, што яго вывесілі ў кабінеце геаграфіі. Віталь ганарыўся не тым, што план намаляваны прыгожа, а тым, што ў гэтым плане вытрыманы азімуты і адлегласці, кожная дарожка і сцяжынка на месцы.
Душа хлопца прагнула працы, мінулым летам ён вырашыў скласці план калгаса.
Цэлы месяц Віталь ездзіў па ўсіх дарогах, потым да позняй ночы чарціў, разлічваў. Чыставую карту ён маляваў не на папе-ры, а на адваротным белым баку звычайнай кляёнкі. Выпрасіў у маці грошы, купіў патрэбны кавалак. Лежачы цэлымі днямі на жываце на падлозе, спачатку алоўкам, а потым фламастарамі чарціў, пісаў. Карта ажывала, напаўнялася дарогамі, палямі, ляскамі.



Веснавыя грыбы
Няма болып прыемнага занятку, чым збіраць грыбы. Але, на жаль, грыбны час занадта кароткі.
Я часта задумваўся над тым, як бы падоўжыць гэтыя шчас-лівыя дні.
Неяк мінулай вясною я звярнуў увагу на веснавыя грыбы. На іх цёмных шапачках ляжала сухая ігліца, бурае леташняе лісце. Чым жа гэта не грыбы?
Я зняў капялюш і тут жа нарэзаў у яго грыбоў.
Падсмажаныя на сале, прыпраўленыя смятанай, яны былі ніколькі не горшыя за іншыя, нават смачнейшыя.
Цяпер я блукаю з кошыкам па лесе не толькі летам, але і вяс-ною. А ўжо аб прывабнасці веснавога лесу шмат гаварыць не прыходзіцца. Залітыя майскім сонцам палянкі і сцяжынкі вост-ра пахнуць духмяным ландышам і квітнеючай чаромхаю, ма-ладым лісцем і медуніцай. У галінах ізумрудных дрэў весела свішчуць галасістыя берасцянкі, гучна кукуюць зязюлі.
Дык навошта ж дарэмна час губляць? Хуценька, сябры, бяры-це кошыкі ды спяшайцеся ў лес па веснавыя грыбы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий