среда, 29 мая 2013 г.


Навальница
Сёння з раніцы свяціла сонца. Усё, здавалася, прадказвала добрую, устойлівую пагоду да самага вечара. Раптам у ясным небе з'явіліся белыя воблачкі, якіх становіцца ўсё больш. Сярод белых воблачкаў можна цяпер заўважыць і цёмна-шэрыя. Сонца схавалася.
Дзесьці ўдалечыні пачуліся глухія раскаты грому, неўзабаве яны наблізіліся, зрабіліся больш гучнымі і працяглымі. Птуш-кі недзе пахаваліся. Неба тым часам зусім пацямнела, завала-клося цяжкімі і змрочнымі хмаркамі. Яны праглынулі апошні невялікі прасвет і цяпер непадзельна пануюць над возерам. У паветры павеяў аднекуль лёгкі струменьчык холаду, заша-мацелі дрэвы, наляцеў нечакана шалёны парыў ветру, сосны пахіснуліся і застагналі. Па зямлі імкліва пакаціліся, абганяю-чы адна адну, сасновыя шышкі.
Сціхнуўшы на хвіліну, вецер накідваецца на дрэвы з новай сілай, яшчэ болын злосна і непрымірыма.
Пайшоў дождж, спачатку быццам неахвотна, невялікі і рэд-кі, асобнымі кроплямі. Потым усё часцей і мацней. Дождж пе-райшоў у лівень.



Ляцели у вырай журавы
Чапляючыся крыллем за нізкія хмары, над самым Жыцька-вам ляцелі ў вырай журавы.
Колькі дзён перад гэтым, не зважаючы на блізкую восень, так грэла і пякло ў небе сонца, што ў пыльнай і ломкай, высушанай да звону цішыні было чуваць, як шапоча вусатым коласам спа-лавелае ячменнае поле. Потым з поўначы падзьмуў густы і сты-лы восеньскі вецер, неяк адразу папаўзлі кудзелістыя, брудныя, нізкія, але цяжкія ўжо хмары.
Журавы спакойна, не спяшаючыся, махалі ў воблаках крыл-лем, махалі, нібы развітваючыся з усім, што бачылі зверху. Жу-раўліны ключ то крыху звужаўся, то, расшыраючыся, нават заломваўся даўжэйшым канцом, але птушкі адразу ж выпрам-ляліся, выроўнівалі яго, не перастройваючыся нават.
Развітальная жураўліная песня, як камячок тугі, качалася ў зашэрхлых ад доўгага лёту птушыных горлах. Здавалася на-ват, што яна перадаецца па ключы, а потым з лёгкім пошумам крылаў павольна і нячутна ападае.

Комментариев нет:

Отправить комментарий