среда, 29 мая 2013 г.


Пяро жар-птушки
Шмат казак, легенд, паданняў захоўвае памяць чалавека. У адной з беларускіх легенд расказваецца пра тое, што даўным-даўно пралятала над Палессем жар-птушка і згубіла пяро незвы-чайнай прыгажосці. Плаўна падала яно на зямлю, рассыпаючы ва ўсе бакі зіхатлівыя промні. Кінуліся людзі шукаць тое пяро, але вярнуліся ні з чым. Адны бачылі побач вясёлку, другія — папараць-кветку, трэція — зорачку, якая пералівалася рознымі колерамі. Але варта было наблізіцца да іх, як усё раптам зні-кала.
3 пакалення ў пакаленне перадаецца пагалоска, што таму, хто знойдзе пяро жар-птушкі, наканаваны шчаслівы лёс. Міна-юць гады, стагоддзі, а гэтая цудоўная легенда жыве. Як і раней, шукаюць людзі пяро жар-птушкі, кветку папаратніку, цудоў-ную гаючую крынічку з жывой вадой. Яшчэ болын любай і род-най сэрцу кожнага становіцца родная зямля, бацькоўскі кут, што ласкава называе чалавек сваёй Айчынай.



Легенда пра Свицязь
Пра Свіцязь існуюць розныя легенды. Адна з іх такая.
Нібыта на гэтым узвышшы некалі стаяў непакорны горад. Жыхары яго болын за жыццё любілі волю. Неаднойчы чужынцы-прышэльцы выпрабоўвалі моц нашых продкаў, ды кожным разам вярталіся ні з чым. Аднаго разу на горад напала вельмі ж ваяўнічая зграя ворагаў. Усе мужчыны сталі абаронцамі і загінулі ў той няроўнай схватцы. Іх жанчыны, якія адразу засталіся ўдовамі, звярнуліся да Бога з адзінай малітвай: «Уратуй нас, Божа, ад навалы». Яны так плакалі, што са слёз утварылася цэлае возера. Кажуць, над горадам павіс густы туман, сярод яго з'явіўся святы архангел Міхаіл у чорным плашчы. Ён бла славіў жыхароў горада на вечнае жыццё. На месцы паселішча ўтварылася возера Свіцязь, і паплылі па ім у памяць людзей чароўныя кветкі.
I цяпер на возеры растуць рэдкія вадзяныя краскі, якія за-несены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий