среда, 29 мая 2013 г.


У парку листапад
Ветру не было амаль цэлы дзень. Ён, мусіць, недзе заблудзіў-ся ці, нагуляўшыся ўчора, стомлена заснуў дзе-небудзь у старой пушчы. Пад вечар стала яшчэ цішэй. Шэры халодны туман па-віс над зямлёй. Ён такі густы, нібы хто сабраў туманы з усяго свету і пусціў іх сюды. Відаць, як у святле ліхтароў мігцяць мільёны малюсенькіх празрыстых кропелек-расінак. Ідзеш, а яны пераліваюцца, мітусяцца, нібы збіраюцца ў вясёлку.
У парку лістапад. Дрэвы стаяць маўклівыя, сонныя, з іх зля-таюць пажоўклыя лісты: настаў час. Абарвецца ліст, зашама-ціць лагодна і мякка, нібы развітваецца з тымі, што застаюцца вісець. Калі зачэпіць суседа, то ўжо ападаюць удвух. Так бывае: ліст за ліст чапляецца, чапляецца — і на зямлю ўжо сыплец-ца жоўтая замець2. Слухаеш шоргат лісця, і становіцца сумна. Шкада сонечнага лета, прыемнага цяпла.



Залатыя дзяньки бабинага лета
Другі тыдзень запар ідзе дождж. Цярушыць і цярушыць, быц-цам праз сіта. А часам падзьме халодны вецер. Здаецца, яшчэ тыдзень-другі — і на змену дажджу пасыплецца снег, ляжа на зямлю мяккім пухам.
Зусім нечакана дождж перастаў ісці, выбліснула сонейка, і ўсё навокал ажыло і павесялела. Дні стаяць ціхія, сонечныя, поўныя мяккай задуменнасці і хараства.
У народзе пра гэтую пару восені з замілаваннем кажуць, што настала бабіна лета. Адчуўшы цяпло, ажываюць шмат якія насякомыя: зноў з'яўляюцца стракатыя матылькі, мітусяцца хуткакрылыя стракозы. Са сваіх хадоў-лабірынтаў вылазяць пагрэцца на сонейку лясныя мурашкі. Часам нават прагудзе над адзінокай кветкай калматы чмель. Нішто жывое не траціць ця-пер дарэмна гэтых апошніх залатых дзянькоў. Хто назапашвае на зіму кармы, хто спяшаецца цёплае жыллё ўладкаваць, хто проста набіраецца сілы. Кароткія яны, залатыя дзянькі бабінага лета.

Комментариев нет:

Отправить комментарий