среда, 29 мая 2013 г.


Радасць жыцця
Златаіскрыя вобразы, як усмешка вясны, момантамі ўставалі ў памяці Лабановіча, хвалявалі яго, асыпалі промнямі радас-ці. Ён бачыў дубы на беразе Нёмана, магутныя, пышныя дубы з развіслымі вярхамі. На камлях гэтых дубоў пакінула свой адбітак несупынная плынь часоў. Яму ўсміхалася светла-сіняе неба і яркім блісканнем асвятляла далёкія прыгожыя вобразы: пахучы луг, роўныя пакаты ўзгоркаў у мутна-сіняй далі, ста-рую хвою з буславым гняздом. Бліскучым здаваўся дзень пасля грозных хмар, што шырокай сцяною засланялі неба і выбухвалі купчастымі клубкамі бела-ружовых воблакаў. Не! Іх не зловіш, не замацуеш словамі, але імі жыве твая душа!
Лабановіч адчуваў нейкую радасць. Яму было лёгка і пры-емна. Ён чуў, як моцна звязаны з жыццём. Яму па душы было гэта адзіноцтва, гэты лес і дарога, па якой ён цяпер ішоў. Вакол было ціха і глуха. Лабановіч сеў на роўна спілаваны пень, сядзеў і штосьці думаў.



Грыбная пара
У прыродзе склалася так, што жнівень сустракаецца з восен-ню. Меншымі становяцца дні, няма ўжо таго цёплага надвор'я, нізіны і вадаёмы раніцай хавае туман. Але жнівень па-свойму багаты. Цёплыя кароткія дажджы спрыяюць росту грыбоў.
У дружным карагодзе рассыпаліся сярод зялёнага ці сівога моху жоўтыя лісічкі, а на ўскрайку лесу чакае грыбніка ча-родка маладзенькіх казлякоў. Пройдзеш у змешаны лес і сустрэнешся з сыраежкамі. Адны ўжо набылі форму талерачак, а іншыя толькі што з'явіліся, цягнуцца да сонца сінімі ша-пачкамі.
Грыбніка-аматара вабіць малады сасоннік і стары бор. Тут дружна растуць махавікі. Яны розныя па велічыні. Заўважыш вялікага, то прыглядайся, бо абавязкова будуць маладзенькія.
Асабліва вабіць лес, калі з'яўляецца баравік — кароль грыб-нога царства. Тады грыбнікі расказваюць пра сваю знаходку з захапленнем і гонарам. Дадому ідуць так, каб зверху кошыка былі толькі баравікі. На змену баравікам прыходзяць зялёнкі, ваўнянкі, потым апенькі. Грыбная пара працягваецца да глы-бокай восені.

Комментариев нет:

Отправить комментарий