среда, 29 мая 2013 г.


Высокая сталица
Сённяшні Навагрудак меў старажытную назву Наваградак. Вучоныя-археолагі маюць доказы, што людское паселішча тут узнікла ў канцы дзясятага стагоддзя.
Вядома, што Навагрудак стаіць на гары, якая ўзнімаецца над узроўнем мора на трыста дваццаць тры метры. Гэта самае высо-кае месца ў Беларусі. I з якога б боку ні ехаў сюды, адчуваеш, што ўздымаешся ўвысь, туды, дзе векавыя руіны вежаў былога замка, дзе цэрквы і касцёлы, сівыя камяніцы.
3 гары Замкавай узіраўся ў далячынь сваёй дзяржавы Мін-доўг — стваральнік Вялікага Княства Літоўскага. Ён заклаў падмурак нашай дзяржавы.
Да скалечаных муроў замка прыходзіў паэт Адам Міцкевіч. Навакольныя краявіды натхнялі наваградца на паэзію, якая вывела яго ў геніі.
3 высокага Навагрудка, здаецца, бачны ўвесь раён: і задум-лівы бацька-Нёман, і зялёны дыван Налібоцкай пушчы, і ўра-джайныя палеткі, і ўсе сельскія населеныя пункты і гарадскі пасёлак.
Старажытны горад Наваградак нанова перажывае сваю ма-ладосць.



Сталица раёна
Ашмяны маюць герб, які складаецца з трох частак. Ён як бы загадкавы, неразгаданы. Але гісторыя горада разблытвае гэту таямніцу.
На блакітным полі намаляваны залаты шчыт. Ім абаранялі-ся ашмянцы ў баях з атрадамі Яраслава Мудрага, з крыжакамі. Шчыт-абаронца патрэбен быў і ў барацьбе з напалеонаўскімі войскамі, і ў гады Першай, Другой сусветных войнаў.
На чырвоным полі намалявана рука, якая трымае залатыя вагі. Гэта яўны сімвал таго, што ашмянцы са старажытнасці зай-маліся гандлярствам, умела праводзілі ў мястэчку кірмашы.
На сярэбраным полі размясціўся чырвоны бык-цялец. А гэта знак людзей мужных, цярплівых, таленавітых. Такія і ёсць ашмянцы вось ужо сем стагоддзяў.
Сённяшнія Ашмяны і ўвесь раён перажываюць сваю новую маладосць. Сапраўдным багаццем гэтага краю з'яўляюцца тры-ста шэсцьдзясят чатыры вёскі, дваццаць рэк, лясы, сенажаці, пашы. На пяцідзесяці тысячах гектараў ворнай зямлі хлебаро-бы збіраюць высокія ўраджаі. Паспяхова развіваецца прамыс-ловасць раёна. У школах рыхтуецца новая змена для дарослых.

Комментариев нет:

Отправить комментарий