Навагрудак
Навагрудак ляжыць на Навагрудскім узвышшы. Там, дзе ўзвышша рэзка спадае да
Нёмана, яно пасечана ярамі. Нава-грудскія вышыні — адны з самых высокіх гор на
Беларусі, таму тут заўсёды на некалькі градусаў халадней.
Навагрудак быў калісьці сталіцай Вялікага Княства Літоў-скага. Яшчэ здалёк
відаць Навагрудскае гарадзішча, а на ім — абгрызеныя часам вежы. Чорныя, злёгку
чырвоныя, як пры-палены чыгун, высяцца яны над горадам. Вежы моцна пашко-джаны
стагоддзямі.
Калі залезці наверх, то відаць на многія кіламетры вакол. Але і знізу ў
ясную пагоду відаць званіцу ў вёсцы Турэц, што за трыццаць кіламетраў. А вунь
азярцо Літоўка. Згодна з падан-нем, тут разбілі крыжакоў. Гэта гісторыя лягла ў
аснову паэмы Міцкевіча «Гражына».
Калі паглядзіш уніз, то ўбачыш там стары касцёл, у якім вянчаўся князь
Ягайла і ў якім хрысцілі Міцкевіча. Глянеш назад — там домік-музей Міцкевіча,
адноўлены з руін. Увогуле, тут многае звязана з імем вялікага паэта.
Дойлидетва беларуских гарадоу
Архітэктура і выяўленчае мастацтва Віцебшчыны — значная частка культурнай
спадчыны Беларусі. На Віцебшчыне ўзніклі самабытныя архітэктурна-мастацкія
школы і стылёвыя кірункі, якія ўплывалі на развіццё мастацкай культуры
Беларусі. Ме-навіта на Віцебшчыне з'явіліся першыя на тэрыторыі Беларусі
гарады. Гэты край адыграў пэўную ролю ў фарміраванні і гіс-торыі першай
усходне-славянскай дзяржавы — Кіеўскай Русі.
Першым з беларускіх гарадоў заснаваны Полацк. 3 Полац-кам звязана
ўзнікненне на тэрыторыі Беларусі манументальнай архітэктуры. Тут у сярэдзіне
адзінаццатага стагоддзя пабудава-ны першы мураваны храм — Сафійскі сабор.
У дванаццатым стагоддзі, у перыяд найвышэйшага экана-мічнага і палітычнага
ўздыму Полацкага княства, сфармірава-лася самастойная Полацкая школа
дойлідства. Для яе характэр-на выкарыстанне тэхнікі, пры якой стваралася
двухколерная гама паверхні сцяны.
Полацкая школа дойлідства, што склалася на аснове творчай перапрацоўкі
антычнай архітэктуры Візантыі, атрымала ў два-наццатым стагоддзі выразна
нацыянальныя рысы, мела сама-стойны творчы почырк. Яна зрабіла вялікі ўплыў на
развіццё старажытнарускай архітэктуры.
Комментариев нет:
Отправить комментарий