Гальшански замак
Галынаны знаходзяцца на паўночным захадзе ад Мінска, у Смаргонскім раёне.
Сёння гэта невялічкае мястэчка, а быў час, калі яго ўладары адыгрывалі не
апошнюю ролю ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Старыя малюнкі захавалі веліч
грандыёзнага комплексу, які раскінуўся на беразе маляўнічага вадаёма, сярод
старых дрэў вялізнага парку.
Галынанскі замак стаў адным з сімвалаў Беларусі. А гіста-рычныя падзеі,
звязаныя са славутым родам, леглі ў аснову ад-ной з сюжэтных ліній вядомага
рамана Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Алынанскі».
Калі апынешся тут, здаецца, што вось зараз у правалах вок-наў мільгане цень
Белай Панны, пра якую складзена многа ле-генд. Падсвядома чакаеш, што па бруку
загрукаюць колы рас-кошнай карэты Паўла Сапегі. I амаль бачыш шыкоўныя сукенкі
паненак, прыгожае адзенне шляхты, і амаль чуеш бразгаценне шабляў. Тут здаецца,
што дзень сённяшні — проста сон і варта толькі расплюшчыць вочы, як перад табой
увачавідкі з'явіцца маленькі куточак дзівоснай краіны — Вялікага Княства
Літоў-скага.
Крэуски замак
У пачатку чатырнаццатага стагоддзя на нашых землях набі-рала моцы Вялікае
Княства Літоўскае. Для аховы гэтай дзяр-жавы патрэбны былі надзейныя абарончыя
збудаванні.
Сярод старадаўніх магутных абаронцаў беларускай зямлі адным з першых
лічыўся Крэўскі замак. Сёння ад яго засталіся толькі руіны. Але без гэтага
замка нельга ўявіць летапіс Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Крэўскі замак стаў сімвалам магутнасці, дзяржаўнай моцы велікакняжацкіх
ула-дароў. У ім станавілася на крыло наша гісторыя.
Калі б старадаўнія муры раптам набылі здольнасць гаварыць, колькі
неверагоднага, непаўторна цікавага даведаліся б мы сён-ня. За сваё амаль
сямісотгадовае жыццё Крэўскі замак зведаў славу і няслаўе, разбурэнне і
аднаўленне, багацце і заняпад, візіты знатных гасцей і дзяржаўных асоб. Для
добрых людзей ён праяўляў шчырую гасціннасць, а для ворагаў станавіўся
не-прыступнай крэпасцю.
Крэўскі замак разам з іншымі замкамі складаў своеасаблі-вую лінію магутных
крапасных умацаванняў. Усе яны мелі агульнадзяржаўнае значэнне, з'яўляліся
надзейнымі перашко-дамі на шляху крыжакоў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий