Князь Вячка
Крыжакі часта нападалі на падуладныя Полацку паселішчы. На беразе шырокай
Дзвіны стаяў горад Кукенойс. Там кіраваў кпязь Вячка з роду полацкіх князёў
Рагвалодавічаў. Ягоныя атрады не давалі нямецкім рыцарам спакою і не пускалі
іхнія войскі на славутую Полацкую зямлю.
Крыжакі сабралі супраць Вячкі вялікае войска. Сілы былі вельмі няроўныя, а
падмога прыйсці не паспела. Каб не аддаць свой замак захопнікам, князь Вячка і
дружына вырашылі спа-ліць яго і адступіць.
Вячка яшчэ доўга ваяваў з крыжакамі-агрэсарамі. Аднаго разу ён са сваімі
людзьмі прыйшоў дапамагаць эстам, якія аба-ранялі горад Юр'еў.
Бой быў вельмі цяжкі. Крыжакі прарваліся ў горад. Усе аба-ронцы загінулі ў
рукапашным баі. Склаў галаву ў баі і Вячка.
Цяпер старажытны горад Юр'еў завецца'Тарту. Адну з яго-ных прыгожых вулачак
эстонцы назвалі імем адважнага бела-рускага князя.
Гомель
Шмат таямнічага ўтойваецца і ў назвах некаторых нашых абласных цэнтраў.
Паводле шчаслівага збегу акалічнасцей, так сталася, што ўсе яны маюць даволі
багатае гістарычнае мінулае, а гэта дае падставы для ўзнікнення розных легендаў
аб па-ходжанні іх назваў. Прычым дапытлівы чалавечы розум па некаторых з іх
яшчэ і па сённяшні дзень не дакапаўся да ісціны, працягваючы задавальняць сваю
вялікую зацікаўленасць уся-го толькі здагадкамі і гіпотэзамі. Узяць, напрыклад,
Гомель. Многія вучоныя ледзь не катэгарычна выводзяць яго са старажытнага
тэрміна гаміла — узгорак. Аднак сёй-той схільны тлумачыць значэнне гэтага
тапоніма на ўзроўні спрошчанага падыходу да загадкі. Назва тлумачыцца і тым,
што паблізу го-рада, размешчанага на славутай рацэ Сож, было даволі мелка, і
людзі, каб папярэдзіць адзін аднаго ў час руху па вадзе, вы-крыквалі:
«Го-го-го! Мель!» Не навукова, але досыць займаль-на!
Комментариев нет:
Отправить комментарий