среда, 29 мая 2013 г.


Замки Беларуси
Замкі Беларусі — сапраўды неацэнны культурны і гістарычны пацыянальны скарб. Шмат слаўных і трагічных старонак нашай гісторыі звязана з імі. Яшчэ і дагэтуль старадаўнія аба-рогічыя комплексы здзіўляюць сваёй магутнасцю, паважнасцю, велічнасцю.
Кажуць, што Беларусь зверху нагадвае кляновы лісток. Калі б выпала шчаслівая магчымасць узняцца над гэтым лістком, шмат цікавага маглі б мы ўбачыць. Заўважылі б, што ён пранізаны, як пульсуючымі жылкамі, рэкамі, рачулкамі, ручаямі. А калі б нейкі чараўнік здолеў у адначассе аднавіць усе беларускія зам-кі, што некалі азіралі наваколле, нашаму здзіўленню не было б межаў. Як пагодлівым жніўнем бары густа засяляюцца лясны-мі баравікамі, так і наша зямелька спрэс прарасла б цудоўнымі архітэктурнымі ансамблямі.
Па самай першаснай сваёй сутнасці замкі выступалі сапраўд-нымі ахоўнікамі беларускай зямлі. Кожны з іх перакрываў шлях ахвотнікам заваяваць нашы землі, зняволіць нашых лю-дзей. Раней зямля не лічылася захопленай, пакуль не зломлена супраціўленне замка, пакуль там жывуць і абараняюцца гаспа-дары.



Помники жывёлам
Помнікі жывёлам узводзіліся ў розных краінах як сведчанне ўдзячнасці людзей братам сваім меншым.
Помнік сабаку стаіць пад Пецярбургам з надпісам акадэміка Паўлава аб заслугах сабак перад чалавецтвам, перад навукай. У Парыжы стаіць помнік сенбернару, які выратаваў сорак ча-лавек. Сенбернары — сабакі дужыя, вынослівыя. Яны ратуюць людзей, якія заблудзіліся, трапілі ў снежныя абвалы, пад руіны пры землятрусах. У Полынчы ўзведзены помнік сабаку, які вы-ратаваў жыццё чыгуначнаму абходчыку. На Алясцы ўзведзены помнік важаку сабачай запрэжкі, які ў люты мароз даставіў лю-дзям супрацьдыфтэрыйную сываратку.
У Грэцыі ўзведзены помнік аленям, якія сваімі вострымі капытамі вынішчылі на востраве Родас усіх атрутных змей. У Парыжскім універсітэце і ў Токіа стаяць помнікі жабе. Яе лапкі доўгі час служылі электравымяральнымі прыборамі для вучоных. У Англіі ёсць помнік «Апошняму забітаму ваўку». Помнік вераб'ю ўзведзены ў ЗША. Калісьці вераб'і выратавалі насельніцтва ад галоднай смерці. Многія жывёлы заслужылі пашану і ўдзячную памяць людзей.

Комментариев нет:

Отправить комментарий