среда, 29 мая 2013 г.


Дзе льецца Нёман
Вёска Мікалаеўшчына на Стаўбцоўшчыне добра вядома ў на-шай краіне. Яе ваколіцы — гэта прыгожыя куткі Панямоння, чароўныя і маляўнічыя мясціны. Яны з высокім майстэрствам і любоўю апеты ў многіх творах Якуба Коласа. Тут будучы паэт адчуў веліч і прыгажосць прыроды, навучыўся разумець яе мову.
Кажуць, што для таго, каб зразумець душу народа, трэба па-чуць яго песні. А каб зразумець творчасць паэта, неабходна хоць на кароткі час затрымацца на яго радзіме. 3 Мікалаеўшчынай звязаны многія важныя падзеі ў жыцці народнага песняра. Тут да пачатку Першай сусветнай вайны пэўны час жыў і напісаў шэраг твораў Якуб Колас. Тут адбылася першая сустрэча Яку-ба Коласа і Янкі Купалы. Таму вырашана было стварыць тут філіял Літаратурнага музея Якуба Коласа. У філіяле музея са-браны пісьмы Якуба Коласа да землякоў, фотаздымкі, цікавыя дакументы, рэдкія выданні твораў, карта коласаўскіх мясцін. Тут прадстаўлены матэрыялы, якія расказваюць пра жыццёвы і творчы шлях паэта.



Музей Якуба Коласа
Гэты домік стаіць у засені ліп, клёнаў, дубоў і кашлатых соснаў на тэрыторыі Нацыянальнай акадэміі навук у Мінску. Тут пасля Вялікай Айчыннай вайны жыў і працаваў народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас. Домік цесна абступілі дрэвы, пасаджаныя рукамі песняра. Каля ганка растуць кветкі, заду-менныя яліны ўзнімаюць у неба сіняватыя кроны. На лаўцы, якая стаіць пад велізарным вязам, часта сядзеў, адпачываў, гутарыў з сябрамі гаспадар сядзібы.
Пры жыцці паэта ў доміку заўсёды было шмат людзей. Пры-ходзілі пісьменнікі, настаўнікі, сябры.
Цяпер у доме музей. Яго экспазіцыя знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам народнага песйяра Беларусі. Тут выстаўлены дакументы, фатаграфіі, карціны мастакоў, творы самога пісь-менніка, яго асабістыя рэчы. За апошнія гады музей папоўніўся творамі паэта ў перакладзе на іншыя мовы.
Супрацоўнікі музея выступаюць з лекцыямі і гутаркамі пе-рад студэнтамі і вучнямі. Яны актыўна прапагандуюць творчую гпадчыну песняра.

Комментариев нет:

Отправить комментарий