среда, 29 мая 2013 г.


Рака Нямига
На свеце шмат розных рэк, але ёсць адна незвычайная рака. Яна цячэ пад зямлёй. Гэта Няміга.
Хто з мінчан не ведае, дзе знаходзіцца стары горад. Калі спы-таеце, товам адкажуць: «Там, наНямізе». Дзекалісьці ўзвыша-ліся валы старажытнага горада, дзе пераклікаліся званы цэрк-ваў, касцёлаў, сёння вуліца Няміга. Гэта адна з самых старых вуліц Мінска. Уздоўж Нямігі жылі гандляры, рамеснікі, па ёй да брамы сярэдневяковага замчышча1 праязджалі князі, за-межныя госці.
Цяжка ўявіць, што калісьці Мінск быў падобны на знака-мітую Венецыю — горад на вадзе. Толькі замест каналаў праз яго працякала рака. Каля самага вусця Няміга падзялялася на два рукавы, абдымала старадаўні дзядзінец2 горада, рабіла яго недаступным для ворага. Гэта была адзіная ў Беларусі рака-вуліца. У межах горада цераз Нямігу былі пракладзены шматлікія масткі, а ў некаторых месцах ляжалі драўляныя насцілы. Па іх людзі хадзілі і ездзілі, а пад насціламі мог праплысці човен.



Турау
Там, дзе вольна нясе свае воды Прыпяць, у краі дрымучых палескіх лясоў, размясціўся гарадок Тураў. Сівыя камяні гора-да памятаюць вельмі многа. Густа скрыжавала тут свае шляхі гісторыя.
Вось што кажа легенда. Было гэта даўно. I бары ў той час раслі гусцейшыя, і балоты былі багністыя ды непраходныя. Цякла ў гэтым месцы срэбраводная рака Струмень. Была і дру-гая, такая ж паўнаводная рака Язда, ад якой засталася сёння толькі невялічкая ручаінка. I прыйшоў сюды аднойчы з вялікім войскам князь Тур. Прыйшоў таму, што было ў гэтым краі шмат звяроў, рыбы і ўсялякага птаства. I вырашыў ён пабудаваць тут горад. Па імені князя і назвалі горад Туравам. Упамінае легенда і пра незвычайны калодзеж. Было ў ім тры дны: меднае, срэбнае і залатое. Як толькі прарвецца трэцяе дно, тады наста-не канец свету, зямля зробіцца суцэльным акіянам. Калодзеж той быццам таксама выкапаў заснавальнік горада князь Тур.

Комментариев нет:

Отправить комментарий