Пивоня
У сямнаццатым стагоддзі адзін японскі паэт убачыў півоню з малочна-белымі
язычкамі пялёсткаў. Заўважыў, як з самага сэрца кветкі з вялікай неахвотай
выпаўзала бурштынавая пча-ла. Паэт напісаў хайку — верш з сямнаццаці складоў.
Півоня і пчала зрабіліся бессмяротным трохрадкоўем.
Кітайскі мастак шмат разоў маляваў півоні на бамбукавай і рысавай паперы.
Рознакаляровыя кветкі здаваліся вільготны-мі і духмянымі. У канцы свайго
доўгага жыцця мастак напісаў залаціста-ружовую півоню з ярка-блакітнымі лістамі.
Ён кеп-ска бачыў, але здолеў лічанымі ўзмахамі пэндзля перанесці на паперу
хараство кветкі.
Беларускі мастак-самавук Барыс Сыса верш японскага паэта пра півоню і пчалу
не чытаў і не чуў, акварэльных кветак кі-тайскага мастака, магчыма, ніколі не бачыў.
Але яго партрэты гваздзікоў, вяргіняў, півоняў апякаюць зрок, застаюцца ў
па-мяці. Гледзячы на іх, захапляешся яркай чырванню, блакітам, сінечай і
ўяўляеш штыкетнік палісадніку, лета, пчол і пахі, салодкія-салодкія.
Руплівасць, стараннасць і талент мастака з Давыд-Гарадка дадалі прыгажосці
на белым свеце.
Сведки минуушчыны
Паўз шырокія дарогі і гаманлівыя рачулкі, ускрай палеткаў і ў лясных
гушчарах, уткнуўшыся ў зямлю, ляжаць замшэлыя старажытныя валуны. Гэтаксама
маўкліва ляжалі яны і двац-цаць тысяч гадоў назад. Гэтыя камяні памятаюць войны
часоў Кіеўскай Русі, набегі крыжакоў, нашэсці шведскіх, напалео-наўскіх і
гітлераўскіх полчышчаў. Валуны складаюць такую неадлучную частку ландшафту,
што, здаецца, прыбяры іх — і беларуская прырода значна збяднее.
3 кожным годам такіх камянёў становіцца ўсё менш. Яны выкарыстоўваюцца
дарожнікамі і будаўнікамі, ад іх стараюц-ца пазбавіцца земляробы. Вучоныя
называюць гэтыя стварэнні прыроды камянямі-падарожнікамі. Яны шмат могуць
расказаць пра геалагічнае мінулае і багацце роднага краю. З'яўляючыся адметнай
рысай наваколля, валуны ўжо сёння самыя шматлікія сярод геалагічных помнікаў
прыроды нашага краю. Як крупінка духоўнага і матэрыяльнага жыцця людзей многія
камяні трапілі ў спіс помнікаў гісторыі і культуры Беларусі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий