Справы каралевы Боны
Каралева Бона, жонка Жыгімонта, была вельмі адукаванай жанчынай. Старанна
вывучала мовы, геаграфію, багаслоўе, за-коны. Шмат патрабавалася сіл, каб
гаспадарыць на вялізных абшарах. Неабходна было ўмець да людзей з добрым словам
звяртацца, каб працавалі лепш.
Пры Боне расквітнелі многія беларускія гарады і вёскі. Добрая гаспадыня,
яна атрымлівала вялікія прыбыткі ад сваіх ула-данняў. Іх называлі
неапалітанскім скарбам, знойдзеным на беларускай зямлі.
У Моталі італьянка загадала пабудаваць палац, дзе пасяліла землякоў. I
цяпер жывуць у гэтай беларускай вёсцы нашчадкі жыхароў Рыма, Неапаля і
Фларэнцыі.
Пры каралеве ўпершыню пачалі праводзіць меліярацыю — асушэнне палескіх
балот. На ўскрайку Кобрына да нашых дзён захаваўся канал Бона — самы старажытны
меліярацыйны ка-нал у Беларусі.
У многіх раёнах Брэсцкай вобласці ёсць вёскі, якія маюць назву Агароднікі.
Час іх заснавання — сярэдзіна шаснаццата-га стагоддзя. Па загадзе каралевы і яе
сына некаторыя сяляне атрымлівалі агароды. Іх вёскі і сталі называць
Агароднікамі.
Званы
Кажуць, што царкоўны звон лечыць душу і цела. Таму і становяцца людзі пад
званы, дакранаюцца да іх далонямі і вус-намі.
Вераць, што асвечаныя званы ачышчаюць паветра ад інфекцый, супакойваюць
буры. Ёсць сведчанне, што дзесяць мінскіх цэркавак з невялікімі званарнямі у
цяжкі час эпідэмн сваім жыватворным звонам выратавалі горад ад чумы.
Аказваецца, званы выпраменьваюць ультрагукавую радыя-цыю, здольную знішчаць
вірусы. Нашы продкі не ведалі гэтага, аднак у час эпідэмій званілі ў званы
ўдзень і ўначы.
Царкоўны звон — гэта малітва. Былі часы, калі са званоў здзе-каваліся, як з
жывых істот: іх скідвалі са званіц, вырывалі языкі, ганьбуючы, вазілі па
вуліцах на вазах, запрэжаных асламі.
Званы ў нас вырабляюць у Мінску. Пачынаюць заліваць — служыцца малебен.
Калі званы гатовыя, іх хрысцяць, як дзя-цей, даюць імёны.
Спецыялістаў па царкоўным звоне рыхтуюць у Мінску і Ві-цебску. У школах
званароў удасканальваецца майстэрства ігры на званах.
Комментариев нет:
Отправить комментарий