Успамины
Успаміны ўставалі прыгожыя, сонечныя, высокія і плыву-чыя, як воблакі на
пачатку лета. I нават зімовыя, халодныя, яны наплывалі, нібы цёплая вада
нешырокай рэчкі, што цякла за вёскаю.
I тыя ўспаміны, і тыя пахі да смерці незабыўныя і самыя лепшыя, як успаміны
пра дотык матчыных рук, пра яе голас. Той далёкі голас, які нікому не
паўтарыць. Гэтак жа нікому не сказаць табе і тых самых ласкавых, самых шчырых
слоў любові, якой могуць адарыць сябе маці і дзіця.
Такая любоў жыве ў дарослага ўжо чалавека да роднай зямлі. Любоў да лёгкага
павеву ветру над полем, да сіняй валошкі на мяжы, да густой, як аўчына, руні,
даверліва схіленага насустрач селяніну коласа жнівеньскага палетка.
I нішто не можа абудзіць у чалавеку самых высокіх і самых вечных пачуццяў,
як бацькаўшчына! I нельга быць чалавеку шчаслівым, калі ідзе ён па жыцці без
бацькаўшчыны ў сэрцы.
На злучыне рэк
Пра заснаванне Ліды ходзяць розныя байкі. Расказваюць, што нейкая
Ліда-атаманша прывяла сваё племя на злучыну дзвюх рэчак. Адну назвала сваім
пяшчотным імем Лідзейка, а другой дала назву Каменка. Можа, у знак таго, што
ўзброены людзі былі каменнымі сякерамі. I давай тое племя церабіць лес ды
будаваць жыллё.
Вось так з'явілася на Гродзеншчыне новае паселішча. Яно перарасло ў горад,
раённы цэнтр, якому хутка будзе семсот гадоў.
Нашу Ліду ведаюць далёка за межамі Беларусі. Тут ёсць фа-брыка «Лакафарба»,
якую называюць планетай фарбаў. Тут працуе завод, які выпускае тэхніку для
апрацоўкі глебы, уборкі бульбы, пасадачныя і пасяўныя машыны. Прадукцыю
шкло-завода «Нёман» можна сустрэць ва ўсіх беларускіх кватэрах, хатах. Далёка
чуваць пра поспех вяскоўцаў раёна. Яны наву-чыліся вырошчваць важкія ўраджаі.
Вяскоўцы атрымліваюць высокія надоі малака, пастаўляюць у магазіны якаснае
мяса, яйкі, гародніну, садавіну. А ў школах горада і раёна падрастае маладая
змена. Ім працягваць славу бацькоў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий