среда, 29 мая 2013 г.


Марс
Вёска Кукшэвічы і цяпер цягнецца на добрых паўтара кіла-метра. Але старажылы памятаюць, што яшчэ да Першай сусветнай вайны вёска была ўдвая болыная. Дзве вуліцы ішлі адна паралельна другой, і трэцяя перасякала іх. Жылі ў неймавернай цеснаце, у іншы двор ледзь можна было заехаць з возам. Зямлі не хапала. Батрачылі, ад'язджалі на заробкі ў Мінск.
I толькі пасля выгнання белапалякаў становішча змянілася: пагарэльцы атрымалі лес на будову. Вось тады вакол Кукшэвіч, якія таксама пачалі адбудоўвацца, і былі закладзены восем но-вых невялічкіх пасёлкаў. А імёны ім даваў малады калгаснік з Койданава, былы чырвонагвардзеец. Ён, дарэчы, і наразаў сялянам панскую зямлю, даваў назвы паселішчам.
Пасёлкі называў так: Рабінаўка, Арэхаўка, Малінаўка, Гаро-хава. А потым, відаць, і сам бравы каморнік1 заўважыў сумнае падабенства назваў і замацаваў за двума пасёлкамі назвы Марс і Юпітэр, пра якія ў наваколлі ніхто нават і не чуў.



Радзима душы
Гэта вялікае шчасце, калі ёсць горад, які чакае цябе, каб за-туліць крылом спакою і зрабіць мацнейшым. Горад, чыё імя ты паўтараеш у думках, як імя блізкага чалавека.
Любоў да горада — вялікая таямніца, у якой нялёгка прызнац-ца. I ўсё ж адважваюся зрабіць гэта. Бо радзільня, дзе я з'явіў-ся на свет, знаходзілася за сотню крокаў ад Сафійскага сабора. Бо нашай дзіцячай гульнёй былі пошукі падземных хадоў, якія ў старажытнасці выводзілі з сабораў на другі бок Дзвіны. Бо шчодрая рака пасля кожнай паводкі дарыла нам то старадаў-нюю манету, то ржавыя жалязякі, якія здаваліся наканечніка-мі дзідаў. Бо Дзвіна навучыла мяне плаваць, берагла, калі я, схаваўшы адзенне пад чоўнам, упершыню пераплываў яе. Бо тут, у Полацку, я напісаў свае першыя вершы і апавяданні. Бо і цяпер у Мінску мне часта здаецца: вось падыду да акна, а за ім відаць поўная, як вока, Дзвіна. Полацк — радзіма маёй душы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий