Вёска над ракой
Унізе каля ракі шнурком пагойдваліся на вадзе лодкі. Яны былі прымкнутыя
замкамі на ланцужках да ўкапаных у зямлю рэек. Лодак было шмат. Амаль у кожнага
гаспадара быў водны транспарт.
Рака праз вёску выгнулася лукавінай. Тут жа ад яе адыхо-дзіла шырокая
затока, у якой было бела ад гусей і качак. У жніў-ні затока цвіла, паверхня яе
была скрозь зацягнута дробнымі лускавінамі раскі. Лодкі, што заплывалі ў
затоку, чарцілі на ёй чорныя дарожкі. Вясковыя малыя бегалі па яе пясчаным беразе
з вудамі, лавілі якую драбязу. Далей, за паўкіламетра ад затокі, быў востраў,
зарослы кучаравымі лазнякамі. Гэты востраў дзя-ліў раку на два амаль
аднолькавыя рукавы. На другім беразе далёка разлягаліся паплавы, якія ў
касавіцу густа застаўлялі стагамі.
Хораша стаяла вёска над ракой. Прыгожа патанала яна ў сне-гавой кіпені
майскіх садоў, раскашавала пад вераснёўскім сон-цам.
Вясковыя комины
Вёска размясцілася на крутым рачным беразе. Хаты ляпі-ліся на самым яго
версе. Калі глянуць на вёску знізу, з ракі, то выразна вымалёўваліся ў нябеснай
яснасці побач з абрысамі дрэў стрэхі з комінамі. Стрэхі ішлі роўненька, адна за
адной. Былі яны высокія, у асноўным шыферныя. А вось коміны на кожнай тырчалі
розныя. Невядома чаму, але людзі ў вёсцы ко-мін на сваёй страсе хацелі бачыць
не такім, як у суседа. I добра, што мясцовыя печнікі былі людзі з выдумкай.
Адзін комін вылазіў на страху, шырокі, прысадзісты. Ён быў важны, як і яго
гаспадар. Другі вытыркаўся доўгай і тонкай жалезнай трубой. Ён выгляд меў такі,
быццам упершыню трапіў на гэты свет і застыў у нямым здзіўленні. У трэцяга над
тру-бой быў прышлёпнуты шырокі брыль. Хутка коміны зрабіліся візітнай карткай
вёскі. Яны ганарыста красаваліся над берагам, узнімаліся над садамі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий