среда, 29 мая 2013 г.


Родная мова
Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Пры-гожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчы-ных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў. 3 роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог, выпраўляючыся ў далёкія вандраванні. I пачуццё роднай зямлі, якое неяк губля-ецца, калі ты жывеш на ёй, асабліва абвастраецца, калі апы-нешся дзесьці далёка. Тады ўспамінаецца кожны куток роднай зямлі, яе людзі, асабліва мілагучнай становіцца мова.
Сёння, напэўна, няма пісьменнікаў, якія не выказалі б сваіх адносін да роднай мовы. У шматлікіх радках песняроў падкрэс-ліваецца яе значэнне ў жыцці грамадства, багацце і адметнасць, паказваецца сувязь мовы народа, культуры і гістарычнай па-мяці.
Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, лю-стэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.



Гимн мове
Родная мова, такая знаёмая кожнаму з маленства, застаецца самай загадкавай і дзівоснай з'явай. Без мовы не было б чала-века, яго дапытлівай думкі, якой было мала зямной прасторы. Яна сягала ў бязмежжа космасу, прагна ўзіралася ў зоркі, спра-буючы прачытаць таямніцу ўзнікнення Сусвету.
Пакуль чалавек ствараў мову, яна будавала ягоную душу, вучыла адчуваць і думаць вобразамі.
3 добразычлівымі іншапляменнікамі добра было абменьвац-ца таварамі, адначасова і непрыкметна ўзбагачацца новымі сло-вамі, перанятымі ад чужынцаў. Плямёны прыстасоўваліся да ўмоў, імкнуліся выжыць і выхаваць нашчадкаў, агарадзіць іх ад чужога ўплыву. Бо дзіця, выхаванае на чужой мове, будзе любіць чужую болын, чым родную.
Самыя мудрыя і памятлівыя людзі племені захоўвалі веды, перадаючы іх з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне. Са звычайных, будзённых слоў, сагрэтых душэўным цяплом, вы-свечаных фантазіяй, ствараўся неад'емны скарб народа. Мы ба-гатыя нашчадкі, бо маем болын за сорак тамоў сабраных і вы-дадзеных твораў беларускага фальклору.

1 комментарий:

  1. Сегодня диктовали роднае слово и вобще текст не такой..

    ОтветитьУдалить