среда, 29 мая 2013 г.


Храмы и Слова
Як вядома, спачатку было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з'яўлялася святлом для людзей.
Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы — у рознага кшталту аповеды. I паплыло, забурліла слоўнае мора, усё болын адыходзячы ад сваёй першаасновы.
I тады, думаецца, мудрыя людзі знайшлі варты спосаб за-хавання Слова. Яны сталі будаваць цэрквы, дзе можна пачуць справядлівае і гаючае Слова ад Бога. I дзе можна прашаптаць да Бога сваё слова-маленне, слова-пакаянне, слова-падзяку. Каб не хадзіць поначы, не блукаць у цемры духоўнай, не блудзіць па чужых сцежках, беларусы прагна шукалі сваю дарогу да храма. У часы спрыяння і нягоды, радасці і смутку, богапакланення і бязбожжа яны захоўвалі павагу да Слова, будавалі храмы. У іх, акрамя ўсяго, увасаблялася культура чалавека, яго ду-хоўны стан, светапогляд грамадства.
Таму і ззяюць дыяментамі на беларускай зямлі храмы, што ўвасобілі ў сваёй архітэктуры спрадвечныя памкненні белару-саў да дасканаласці.



Ведаць мову
Цяпер гэта можа гучаць як анекдот, але ў свой час, вельмі даўно, на мінскім шклозаводзе «Пралетарый» была вывешана такая абвестка: «Тут прадаецца шлюбнае шкло». Зразумела, што такую абвестку пісаў не літаратар. Аднак жа ён быў упэў-нены, што піша па-беларуску. Чалавеку таму здавалася, што ведаць мову — лёгкая справа. Можна ўзяць слоўнік, паглядзець, як перакладаецца з мовы на мову тое ці іншае слова. I работа зроблена. У слоўніку супраць рускага слова «брак» стаяла адно з азначэннем «шлюб». Вось такім чынам і з'явілася абвестка, у якой паведамлялася, што замест бракаванага прадаецца шлюб-нае шкло.
Гэтую далёкую быліцу, якая стала анекдотам, я прыгадаў нездарма. На жаль, і ў наш час трапляюцца людзі, якія лічаць, што ведаць мову — нескладаная рэч. Але гэта не так. Ведаць мову — гэта ведаць законы яе будавання. Ведаць мову — гэта ў першую чаргу ведаць, як гаворыць народ.

Комментариев нет:

Отправить комментарий