Мова часу Скарыны
Адным са стваральнікаў беларускай рэдакцыі царкоўнасла-вянскай мовы
з'яўляецца першадрукар і асветнік Францыск Скарына.
У эпоху Адраджэння ў Вялікім Княстве Літоўскім выкары-стоўвалася некалькі
моў. Паколькі літоўцы складалі нязначную частку насельніцтва дзяржавы і не мелі
сваёй пісьменнасці, то дзяржаўнай мовай стала беларуская мова. На ёй пісаліся
канцы-лярскія і судовыя дакументы, зводы законаў, ствараліся арыгі-палыіыя
творы, летапісы, хронікі, гістарычныя запіскі.
Старажытная беларуская мова значна адрознівалася ад той, якой мы
карыстаемся ў цяперашні час. Яна была болын усклад-ненай. Але яна адрознівалася
і ад мовы, на якой напісаны такія вядомыя творы эпохі Кіеўскай Русі, як «Слова
пра паход Ігара» і «Руская праўда».
Беларуская мова ў час Скарыны перажывае стадыю свайго станаўлення. Яна яшчэ
захоўвае шмат устарэлых старажыт-нарускіх рыс, але адначасова ў яе пранікае ўсё
болып рыс на-роднай гутарковай мовы.
Ефрасиння Полацкая
3 мінулых стагоддзяў дайшлі да нас імёны выдатных дзеячаў беларускай культуры.
Сярод іх асобае месца займае імя Ефра-сінні Полацкай. Аб унучцы славутага князя
Усяслава Чара-дзея, выдатнай асветніцы, расказваецца ў «Жыцці Ефрасінні
Полацкай».
Са старонак твора паўстае велічная постаць Ефрасінні Полац-кай. Яна сама
пісала арыгінальныя творы і, на думку некато-рых даследчыкаў, удзельнічала ў
стварэнні Полацкага летапісу. Паблізу Полацка Ефрасіння заснавала мужчынскі і
жаночы манастыры, дзе былі арганізаваны школы і майстэрні па пера-пісванні
кніг.
Асветніца нястомна збірала вакол сябе таленавітых людзей, з'яўлялася адной
з першых нашых мецэнатак. Па яе заказе дой-лід Іван пабудаваў сусветна вядомы
Спасаўскі сабор, распісаны ўнікальнымі фрэскамі. 3 імем асветніцы звязана і
стварэнне майстрам-ювелірам Лазарам Богшам славутага крыжа — шэ-дэўра
старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва.
Ефрасіння Полацкая пражыла жыццё, асветленае высакарод-най ідэяй служэння
народу. Яна стала адной з першых жанчын на ўсходніх землях, якая была прылічана
да святых, нябеснаю заступніцаю ўсёй беларускай зямлі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий