Жыццё Ефрасинни Полацкай
У канцы дванаццатага — пачатку трынаццатага стагоддзя было напісана на
царкоўнаславянскай мове «Жыццё Ефрасінні Полацкай». Галоўная гераіня паказана
асветніцай, якая з мала-дых гадоў выявіла любоў да ведаў, бачыла сваё прызванне
ў тым, каб служыць умацаванню хрысціянства ў Полацкай зямлі.
Ефрасіння Полацкая была ўнучкай князя Усяслава Чара-дзея. Яшчэ зусім юнай
пакінула свецкае жыццё і пайшла ў маішстыр. Яна сама перапісвала кнігі,
клапацілася пра будаў-піцтва ў Полацку новых храмаў і манастыроў. Паступова,
але ўпэўнена яна здзяйсняла свае планы і задумы. Падзвіжніцкая дзейнасць
Ефрасінні спрыяла развіццю асветы, культуры і мас-тацтва ў Полацкай зямлі. 3
імем асветніцы звязана будаўніцтва дзвюх цэркваў у Полацку, заснаванне
манастыра, стварэнне вы-датнага помніка прыкладнога мастацтва Старажытнай Русі
— славутага крыжа Лазара Богшы.
Пад канец жыцця асветніца падарожнічала ў Святую зямлю, памерла ў
Іерусаліме.
У жыцці Ефрасінні адчуваецца ўнутраная напружанасць, высокая духоўная
апантанасць падзвіжніка, які глыбока ве-рыць у сваю высокую місію на зямлі.
Эпоха Францыска Скарыны
Час сам выбірае і заклікае тых, каму будзе наканавана стаць яго выразнікам
і сведкам праз напластаванні вякоў. Час сам назначае сувязных вякоў і пакаленняў,
захавальнікаў вечнас-ці і законаў вечнасці. Толькі час, як суддзя людскіх
спраў, сам вызначае вартасць абраных і закліканых ім.
Час, у якім Францыску Скарыну наканавана было нарадзіц-ца, жыць і служыць
Богу і людзям, названы эпохай Адраджэння, або Рэнесансам. Эпоха Адраджэння —
гэта эпоха станаўлення ў Еўропе духоўнай культуры новага часу. У эпоху
Адраджэння Калумб адкрыў Амерыку, Магелан здзейсніў першае кругасвет-нае
падарожжа. Рэнесансавая эпоха нарадзіла такіх тытанаў, як Рабле, Сервантэс, Шэкспір,
Рафаэль і іншых. Выразнікамі яе сталі прадстаўнікі новай інтэлігенцыі,
перадавыя грамадскія і палітычныя дзеячы.
Эпоха адрадзіла забароненую ў сярэднія вякі антычную спад-чыну, якая ў
спалучэнні з хрысціянскім гуманізмам стварыла якасна новую культуру, што стала
зыходнай базай для нацыя-нальных культур многіх еўрапейскіх народаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий