среда, 29 мая 2013 г.


Постаци далёкай минуушчыны
3 пажаўцелых старонак летапісаў паўстаюць перад намі ве-лічныя постаці сыноў і дачок беларускага народа, якія пакіпулі значны след у гісторыі і культуры. Сваімі справамі ўслаўлялі яны наш родны край. Гэта былі дзяржаўныя і культурныя дзея-чы Беларусі: Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая і шмат іншых выдатных асоб. Аб іхнім жыцці і справах на карысць Бацькаўшчыне мы даведваемся са старонак летапісаў.
У сярэдзіне адзінаццатага стагоддзя ў Полацку княжыў Уся-слаў Чарадзей. Менавіта пры ім беларуская дзяржава зазнала найвышэйшы росквіт і ўздым.
Гордай пераемніцай добрых спраў і ўчынкаў сваіх папярэдні-каў была ўнучка Усяслава Чарадзея, славутая асветніца Ефра-сіння Полацкая. Па яе заказе дойлід Іван пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса ў Полацку, а ювелір Лазар Богша зрабіў славуты крыж — шэдэўр старажытнабеларускага мастацтва.
Можна прыгадаць сотні і тысячы імёнаў тых, хто зберагаў і ўзбагачаў нашу спадчыну. Мы павінны помніць пра гэтыя сла-вутыя імёны, бо яны наша сучаснасць і будучыня.



Спадчына Скарыны
У гісторыі ўсходнеславянскіх культур Францыск Скарына — з'ява ўнікальная. Выхаванец еўрапейскіх універсітэтаў, бліс-кучы знаўца ўсёй сумы тагачасных ведаў, ён застаўся верны свайму народу, верны славянству.
Пра гістарычных асоб мы мяркуем па тых справах, якія яны здзейснілі, па той спадчыне, якую пакінулі сваім нашчадкам. У гэтым сэнсе Францыск Скарына — найярчэйшы прыклад не толькі сярод славянскіх народаў, але і ўсёй Еўропы, усяго све-ту. Францыск Скарына лічыў кнігу сродкам узвышэння чала-вечай асобы, яе духоўнага ўзбагачэння. 3 дапамогай прадмоў, тлумачэнняў тэксту старадаўніх помнікаў ён імкнуўся зрабіць свае выданні менавіта такімі.
Скарына, відаць, добра разумеў, што задуманая ім справа не прынясе яму матэрыяльных выгод. Усё яго жыццё, уся яго дзейнасць пераконваюць у тым, што гэта было гуманістычнае, асветніцкае імкненне чалавека бескарысліва паслужыць свайму пароду.
Усяго каля чатырохсот экзэмпляраў кніг Скарыны захавалі-ся да сённяшняга дня. Гэтыя кнігі — жывая памяць беларускага народа, яго слава, яго гонар.

Комментариев нет:

Отправить комментарий