среда, 29 мая 2013 г.


Микола Гусоуски
Сярод плеяды слаўных і несмяротных імёнаў эпохі Адра-джэння адно з пачэсных месцаў даследчыкі аддаюць Міколу Гусоўскаму — беларускаму паэту-гуманісту і асветніку.
Абагульніўшы перадавыя на той час погляды, Гусоўскі стаў адным з выразнікаў сваёй эпохі. Даследчыкі яго творчасці за-сведчылі, што аўтар «Песні пра зубра» заклікаў да яднання і дружбы розныя народы еўрапейскага кантынента.
Паэма «Песня пра зубра» з'яўляецца выдатным малюнкам нашай гераічнай Бацькаўшчыны. Пейзажы і замалёўкі з на-туры, аформленыя пры дапамозе неверагодна маляўнічых фар-баў, перадаюць нацыянальны характар беларусаў, нашу вобраз-насць, каларыт.
Ці не самым першым у нашай нацыянальнай культуры і лі-таратуры Мікола Гусоўскі паставіў і развіў праблему захавання прыроднага наваколля, выкарыстання і памнажэння багаццяў зямлі-матухны. Ён бачыў прыроду агульнанародным набыткам, вытокам здароўя, радасці і выхавання патрыятычных пачуццяў і маральных паводзін.
У справе выхавання людзей і ўмацавання дзяржавы наш зям-ляк найперш аддаваў перавагу мастацтву і навуцы.
Паэт сцвярджаў непарушнасць прынцыпаў раннехрысціянскай маралі, ідэалаў тагачаснай народнай этыкі.



Нашчадак старадауняга роду
Род князёў Сапегаў быў у Беларусі адным з самых старажыт-ных. Але найболын праславіў яго Леў Сапега, які нарадзіўся ў вёсцы Астроўна, што недалёка ад горада Бешанковічы на Віцебшчыне.
Калі хлопчыку споўнілася шэсць гадоў, бацькі завезлі яго ў Нясвіж. Тады там была найлепшая ў Беларусі школа, адкры-тая князямі Радзівіламі. Якраз тым часам вучоны і асветнік Сымон Будны выпусціў у Нясвіжскай друкарні беларускія кні-гі. Па адной з іх Сапега вучыўся чытаць.
У Нясвіжскім замку, дзе жыў хлопчык, працавала шмат за-прошаных Радзівіламі вучоных, вядомых па ўсёй Еўропе. Тут яны пісалі свае творы, выкладалі ў школе, клапаціліся пра ба-гацце Радзівілаўскай бібліятэкі. Гэтыя людзі ведалі старажыт-ныя і сучасныя мовы. Беручы з іх прыклад, Леў Сапега ўжо ў дзяцінстве, апрача беларускай мовы, ведаў лацінскую, грэча-скую, нямецкую, польскую. Ледзь не кожны дзень здольны да навукі хлопчык праводзіў у бібліятэцы. Ён чытаў старадаўнія рукапісы, друкаваныя кнігі і хутка назапашваў веды.

Комментариев нет:

Отправить комментарий