среда, 29 мая 2013 г.


Адам Мицкевич
Наваградчына — радзіма паэта-генія Адама Міцкевіча.
Змалку Адам Міцкевіч чуў розныя легенды пра свой край і яго людзей. 3 акон яго хаты амаль бачыліся чырвоныя зубцы на Замкавай гары. Вакол усё старажытнае, таямнічае. I гэта хараство напаўняла юнака рамантыкай, бязмежнай любоўю да Айчыны.
У Наваградку ёсць дом-музей Адама Міцкевіча. Рупліўцы-музейшчыкі сабралі каля пяці тысяч экспанатаў. А ў кніжным фондзе — звыш тысячы рукапісаў, прыжыццёвых выданняў паэта, пераклады яго твораў на розныя мовы свету.
Непадалёку ад Замкавай гары ў Наваградку ўзвышаецца Курган Бессмяротнасці, насыпаны людзьмі ў памяць пра Ада-ма Міцкевіча. Побач, на магутным камені-валуне стаіць ён сам, бронзавы і велічны. Адной рукой прытрымлівае доўгае паліто-накідку, другую ўзняў угору. Позірк скіраваны туды, дзе ўзвы-шаюцца астанкі былога замка, дзе і ён бавіў сваё дзяцінства. Адам Міцкевіч як бы дэкламуе сённяшнім нашчадкам сваю за-паветную малітву: «Дзяцінства край! Ён дораг нам, як першае каханне...»



Максим Багданович
Як няпроста было Багдановічу стаць беларускім паэтам! Па-чаць хаця б з таго, што сваёй мове ён павінен быў вучыцца, як чужой. Напачатку ён проста не ведаў яе! Не ведаў яе жывых гаворак. Упершыню на радзіму ён прыехаў у дваццаць год. Дваццаць год — гэта многа толькі для Багдановіча, бо ен ужо вядомы беларускі паэт.
Вялікае відаць на адлегласці, і Багдановіч сваім прыкладам бліскуча пацвердзіў гэта. Усё яго жыццё — гэта подзвіг. Напо-рыстае, роўнае, але кароткатэрміновае гарэнне адной страсці. Вось чаму яго жыццё нагадвае нам успышку метэора. Вось чаму мы часта і гаворым пра яго менавіта так. Тое, што мы завём по-дзвігам, для яго натуральная манера мысліць і жыць. I, вядома, тварыць. Паняцце подзвігу ўключае ў сябе нешта такое, што, аддаючы належнае чалавеку, тым часам як бы робіць звышна-туральнай для яго само.га ягоную дзейнасць. Подзвіг? Багдано-віч не адчуваў усяго гэтага.

Комментариев нет:

Отправить комментарий