среда, 29 мая 2013 г.


Гаючая крыница
Максім Багдановіч стаіць у роднай літаратуры, на нашай беларускай зямлі моцна і трывала. Яго не ссунеш з дарогі. Яго не абмінеш абыякава. Каля яго не пройдзеш напышліва і па-гардліва. Хочаш ці не, а мусіш азірацца на яго вопыт, на яго прасторавы паэтычны край.
Перачытваеш яго «Вянок» і бачыш, як там усё арганічна. Гэта не проста зборнік выпадковых вершаў, а сюжэтная кам-пазіцыя думкі, музыкі, пачуцця.
Ён, гэты юнак, шчыра верыў, што беларуская паэзія, каб стаць вядомай у свеце, не павінна саромецца свайго нацыяналь-нага выгляду. Ён марыў вывесці ў людзі нашу паэзію. Менавіта беларускую песню, якая б змагла ўзбагаціць паэзію свету сваімі формамі, думкамі, сваім адметным успрыняццем жыцця.
Мы павінны павучыцца ў паэта любіць сваю Радзіму. Ён, сур'ёз-нп хворы чалавек, знаходзячыся далёка ад свайго роднага краю, м і ч і .і ра верыў, што толькі родная зямля мае тую гаючую крыніцу з жывою вадою, якая вылечвае любую хваробу.



Чалавек святла
Вітольд Бялыніцкі-Біруля быў чалавекам святла. Гэта віда-вочна пры першай сустрэчы з ім, з кожнай яго карцінай, эцю-дам. Можа, таму і пісаў усё жыццё пейзажы, што ў свеце не за-сталося нічога больш чыстага, чым прырода?
На карцінах і эцюдах мастака няма цёмнага ці шэрага тону, бруднага мазка. Бялыніцкі-Біруля перадаваў настрой не коле-рам, а святлом. Славутая жамчужна-срабрыстая гама выражала не толькі пераходны стан у прыродзе, рух ад зімы да вясны ці з непагадзі да пагодлівага промня, але і пагоду ў душы.
Своеасаблівую колеравую гаму шмат хто тлумачыў нацыя-нальнымі асаблівасцямі таленту мастака, характэрнымі для беларускай прыроды светла-шэрымі, срабрыста-блакітнымі, жамчужна-перламутравымі тонамі. Гэтыя тоны ў пазнейшыя гады накладалі на карціны мастака настрой суму па роднай Бе-ларусі, па яе лясах, балотах, прырэчных туманах. Усё гэта так. Але болыпая праўда ў тым, што душа мастака з маленства была сугучная з душою прыроды. Пішучы родную прыроду, ён спа-вядаў лірычную душу.

Комментариев нет:

Отправить комментарий