Сучасная литаратура Беларуси
Сучасная літаратура Беларусі — з'ява надзвычай шматгранная і разнастайная
па сваіх мастацкіх кірунках, пошуках і набытках. Яна багатая на яркія,
самабытныя творчыя індывідуальнасці пісьменнікаў, што дазваляе гаварыць пра
эстэтычную важкасць і разнапланавасць мастацтва слова. Зараз на літара-турнай
ніве працуюць пісьменнікі розных пакаленняў, рознага творчага вопыту — ад
вядомых майстроў да літаратараў маладзейшага пакалення.
Дзякуючы Янку Брылю, Васілю Быкаву, Уладзіміру Караткевічу, Максіму Танку,
Івану Шамякіну і іншым пісьменнікам, наша сучасная літаратура вядома за межамі
Беларусі: у Поль-шчы, Германіі, Балгарыі, Чэхіі і іншых заходнееўрапейскіх
краінах, былых рэспубліках Савецкага Саюза. Таксама пра яе дачуліся ў Кітаі,
Індыі, Японіі.
Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літара-туры выраслі на
нацыянальным грунце, у іх непаўторна ўвасобіліся глыбінныя імкненні і парывы
чалавечага духу, беларускі характар і прыгажосць народнай душы. Наша мастацкае
слова паказвае непераходнасць нацыянальных вытокаў і традыцый, паэтызуе родную
зямлю, адлюстроўвае народны лад жыцця, раскрывае вечныя чалавечыя каштоўнасці.
Уладзимир Караткевич
Творчасць Уладзіміра Караткевіча — прыкметная з'ява беларускай літаратуры
дваццатага стагоддзя. Усім лепшым, што створана гэтым пісьменнікам, магла б
ганарыцца любая высо-каразвітая сучасная літаратура. Ён плённа працаваў як
паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і
сцэнарыст.
Асаблівая заслуга Караткевіча перад беларускай літаратурай у стварэнні
высакаякаснай гістарычнай прозы. У ёй пісьменнік узняў шырокія пласты
нацыянальнай гісторыі, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны
свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з лёсам народным.
Гэта проза вызна-члецца рамантычнай акрыленасцю і жыццёвай дакладнасцю,
мастацкай культурай і гуманістычным зместам.
Караткевіч быў нястомным вандроўнікам. 3 сябрамі, у складзе навуковых
экспедыцый шмат падарожнічаў па Беларусі і за яе межамі.
У творчасці пісьменніка выразна выявіліся кніжныя літаратурныя традыцыі, ён
ведаў многа славянскіх моў, некаторыя старажытныя і заходнееўрапейскія, цудоўна
адчуваў беларускае слова.
Творчасць Уладзіміра Караткевіча — гэта сапраўдны летапіс духоўнага жыцця
беларускага народа, напісаны шчыра і тале-навіта. Ягоным творам наканавана
доўгае жыццё.
Комментариев нет:
Отправить комментарий