Иван Мележ
Творчасць Івана Паўлавіча Мележа, народнага пісьменніка БССР, з'яўляецца
духоўным набыткам нашага народа.
Звыш трыццаці гадоў працаваў Іван Мележ у літаратуры. Творчую спадчыну
пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя працы, дзённікі, п'есы,
раманы. Вяршыняй яго творчасці з'яўляецца «Палеская хроніка».
Мележ стварыў у трылогіі мастацкія вобразы вялікай аба-гульняльнай сілы.
Ганна, Васіль, Апейка, Міканор і іншыя ге-роі ўвайшлі ў духоўнае жыццё
сучаснага чытача. Гэтыя героі ўзбагацілі яго, прымусілі задумацца над
шматграннасцю чала-вечай асобы, над складанасцю жыцця ўвогуле. Героі трылогіі
думаюць, разважаюць, пакутуюць над праблемамі, якія хва-лююць і нашага
сучасніка. Мележ сваім творам дапамагае ча-лавеку паглядзець на гэтыя праблемы
з пазіцыі народнага све-тапогляду. Са сваім вялікім клопатам пра чалавечае
шчасце на зямлі Мележ-мастак стаіць на самым скрыжаванні маральных пошукаў
сучаснасці. Ён паказвае чалавеку шлях да людзей, да чалавечай еднасці,
засцерагае ад эгаізму, самападману, вучыць разумна, думаючы, жыць на зямлі.
Рыгор Шырма
Рыгор Раманавіч Шырма жыў і працаваў, не шкадуючы сябе, каб зберагчы душу
народную — песню.
Яшчэ ў студэнцкія гады Рыгор Шырма пакляўся вывесці ў людзі і зрабіць дамаю
высокага культурнага свету нашу про-стую сяляначку, беларускую народную песню.
На працягу ўся-го жыцця ён збіраў і запісваў народныя песні, шукаў сярод
кампазітараў добрых апрацоўшчыкаў, стварыў Дзяржаўную акадэмічную харавую
капэлу і некалькі дзесяцігоддзяў быў яе нястомным кіраўніком. 3 ім капэла
аб'ехала паўсвету, а яе кі-раўніка называлі майстрам-чарадзеем.
У рэпертуары капэлы былі класічныя творы еўрапейскіх кам-пазітараў, усе лепшыя
творы беларускіх кампазітараў, песні розных народаў. Капэла Шырмы паказала
ўсяму свету хараство і веліч роднай беларускай песні. Рыгор Раманавіч здзейсніў
сваю мару: наша беларуская народная песня загучала на самых вядо-мых сцэнах
Еўропы. А «Зорку Венеру», напрыклад, называлі вы-ключным шэдэўрам, якому можа
пазайздросціць кожны народ.
Шматгранная плённая дзейнасць Рыгора Раманавіча Шыр-мы — гэта наша
гістарычная спадчына.
Комментариев нет:
Отправить комментарий