Янка Брыль
Гаварыць пра Янку Брыля і лёгка, і няпроста. Гэта быў вялікі сэрцам,
надзвычай чулы, уважлівы і клапатлівы чалавек, які прыкметна вылучаўся ў
літаратурным асяроддзі.
Янка Брыль гадаваўся і рос у малапісьменным вясковым асяродку. Чыстая,
уразлівая душа малога летуценніка вельмі чуйна адклікалася на навакольны свет і
на прыгажосць родных прынёманскіх краявідаў.
Янка Брыль змалку ведаў, якім быць ён не хоча. А каб стаць такім, якім
хоча, удумлівы юнак цвёрда акрэсліў сабе праграму паводзінаў у соцыуме: не
піць, не паліць, не брыдкасловіць, па-важаць людзей і не знацца са злыднямі, як
мага трымацца праў-ды, сумлення і чалавечнасці. I ніколі не парушыў таго свайго
рамантычнага юначага зароку. Таму і патрапіў пісьменнік так годна пражыць
доўгае, нялёгкае, няпростае жыццё. Таму і за-стаецца ён у нашай памяці ўзорам
светлага, сціплага, нястомна-га працаўніка, нязменнай людской павагі і пашаны.
Вяззе Максима Багдановича
У маі тысяча восемсот дзевяноста пятага года Марыя Апана-саўна Багдановіч
разам з трыма сыночкамі паехала адпачыць да старэйшай сястры Стэфаніды ў
лесніковую сядзібу ў Вяззе, што пад Асіповічамі.
3 гэтага адпачынку мы маем шмат лістоўсведак, якія расказваюць пра цудоўны
бесклапотны перыяд дзяцінства Максіма і яго братоў, а таксама пра каханне іх
бацькоў. У цікавых лістах Марыі Апанасаўны з Вяззя пяшчотна распісаны прыгоды
яе цудоўных дзетак. Маці будучага паэта займалася ў Вяззі
дабра-чыннасцю. Яна лячыла людзей. Марыя Апанасаўна скончыла Пецярбургскую
земскую настаўніцкую школу, таму яна яшчэ і настаўнічала.
Адпачынак у вёсцы пайшоў дзецям на карысць. Маленькі Максім у Вяззі нават
стаў размаўляць па-беларуску, а як вядома, размоўнай мовай у сям'і
Багдановічаў была руская. На неўсвядомленым узроўні будучы паэт увабраў у сябе
жывое беларускае слова, якое ўпершыню пачуў у вёсцы. Дзіцячыя ўражан-ні,
безумоўна, налажылі свой адбітак на ўсё далейшае жыццё Максіма, на яго паэзію.
Комментариев нет:
Отправить комментарий