Казимир Семянович
У тысяча шэсцьсот пяцідзясятым годзе ў Амстэрдаме, славу-тым асяродку
рамёстваў, гандлю і кнігадрукавання, пабачыла свет кніга «Вялікае мастацтва
артылерыі». Напісаў яе наш суайчын-нік, шляхціц з Вялікага Княства Літоўскага
Казімір Семяновіч. Нарадзіўся ён на Віцебшчыне ў пачатку сямнаццатага
стагоддзя.
Кнігу Казіміра Семяновіча з вялікай зацікаўленасцю і ўвагай сустрэлі ў
Еўропе. На працягу стагоддзяў яна была найболын грунтоўнай і аўтарытэтнай
працай па артылерыі і піратэхні-цы, перавыдавалася на французскай, нямецкай,
англійскай ды іншых еўрапейскіх мовах. У прадмове да англійскага выдання тысяча
семсот дваццаць дзявятага года ёсць красамоўнае свед-чанне: «Аўтарытэт Казіміра
Семяновіча быў і да сённяшняга дня застаецца для ракетчыкаў і феерверкераў
нечым святым».
У адрозненне ад піратэхнікаў свайго часу Казімір Семяновіч быў сапраўдным
вучоным, у сваёй працы абапіраўся на самыя новыя дасягненні тагачаснай навукі,
на вынікі ўласных экспе-рыментаў. Ён зрабіў шэраг цікавых, перспектыўных
вынаход-стваў.
Шлях у навуку
Гэты чалавек заслужыў славу выдатнага пісьменніка, нас-таўніка, асветніка.
Яго ведалі ў свеце далёка ад Беларусі. Але ён заўсёды з любоўю ўспамінаў яе і
свой родны горад, у гонар якога ўзяў сабе прозвішча — Полацкі. Сімяон Полацкі
нарадзіўся ў сям'і заможных гараджан. Навуку ён пачаў спасцігаць у школе пры
полацкім манастыры. Тут не толькі вучылі чытаць і пісаць, але і выкладалі
лацінскую і грэчаскую мовы, музыку і спевы.
Пасля школы хлопец паехаў вучыцца ў Кіеў, а потым у Вільню, дзе была
акадэмія. Там чыталі лекцыі вучоныя, добра вядо-мыя ва ўсёй Еўропе. На занятках
юнак чуў, што не Сонца круціцца вакол Зямлі, як тады лічыла болынасць людзей, а
Зямля з іншымі планетамі круціцца вакол Сонца.
У гэты час полацкага юнака ўжо ведалі як таленавітага паэ-та. Свае вершы
ён, апрача роднай беларускай мовы, пісаў яшчэ на польскай, лацінскай і рускай
мовах.
Комментариев нет:
Отправить комментарий